Знайсці
26.02.2024 / 09:046РусŁacБел

У Карпенкі спыталі аб прымусовым галасаванні. Ён занерваваўся

На прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, прысвечанай выбарам, журналістка «Точкі» Вольга Савіцкая нечакана задала нязручнае пытанне — наконт высокай яўкі і прымусовага загону на ўчасткі бюджэтнікаў і студэнтаў. Карпенка перайшоў на ЗША, дзе, на яго думку, усё значна горш.

Журналістка спытала, ці вядомыя ЦВК факты «так скажам, добраахвотна-прымусовага галасавання, калі бюджэтнікаў, студэнтаў настойліва просяць прагаласаваць датэрмінова альбо абавязкова прыйсці ў дзень асноўны?»

Ігар Карпенка занерваваўся. «Можа «Точцы» такія факты вядомыя? То вы нам падкажыце — у мяне такіх фактаў няма, нават зваротаў на гэтую тэму не было ў Цэнтральную выбарчую камісію», — сказаў ён.

Карэспандэнтка адказала, што такія факты ў яе ёсць, але яна не хоча апублічваць крыніцы. Але нават калі яна была студэнткай, праз гэта праходзіла.

Карпенка сказаў, што тут нічога такога няма. Ён сам быў студэнтам, працаваў прарэктарам. «Ну, зайшоў у аўдыторыю сказаў, што ідзе датэрміновае галасаванне, галасаванне арганізавана на такім участку… Гэта што, заганяць на выбары ці як?»

«Ну калі ёсць пагроза страціць інтэрнат, сесію здаць не надта добра…» 

Карпенка прасіў канкрэтныя факты.

«Я магу вам факты даць потым», — адказала журналістка.

«Потым» камісію не задаволіла. «Давайце публічна. Вы публічна, у прамым эфіры задаяце пытанне, дык давайце публічна факты».

Журналістка перапытала, куды можна звяртацца, калі ёсць такія факты.

«У адрозненне ад ЗША, у нас грамадзянін можа звяртацца ў любую структуру, пачынаючы ад дзяржаўных органаў заканчваючы органамі пракуратуры, якія даюць ацэнку, органы суда, якія таксама даюць адпаведную прававую ацэнку, і ў камісіі, заканчваючы ЦВК», — адказаў Карпенка.

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў». Паэт Славамір Адамовіч схадзіў на выбары і даў інтэрв'ю прапагандзе

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
65
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14
1
і точка/адказаць/
26.02.2024
"журналістка «Точка» Вольга Савіцкая нечакана"

Точка сапраўды хоча падмяніць TUT.by ? а можа думаюць на перспектыву, разумеючы, што лукавыя нявечныя

https://nashaniva.com/337237

0
баж/адказаць/
26.02.2024
"Карпенка перайшоў на ЗША,"
оо, гэта іх любімы прыёмчык сыходу ад пытання
26.02.2024
Комиссии обязали подавать сведенья о неявке бюджетников на выборы! Инфа проверена.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031