Знайсці
25.02.2024 / 13:505РусŁacБел

Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч

Пра смерць Андрэя Александровіча паведамілі сябры журналіста. Александровіч памёр у Варшаве. Яму было 49 гадоў.

Прычыны смерці пакуль невядомыя. 

Андрэй Александровіч працаваў для выданняў «Белорусская деловая газета», DW, а таксама быў галоўным рэдактарам газеты «Беларусы і рынак».

У маі 2022 года Андрэй Александровіч быў затрыманы. Яго выпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Ён праходзіў сведкам па справе дырэктара выдання Канстанціна Залатых. 

Канстанціна Залатых судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваннем сацыяльнай ды іншай варажнечы, яго прыгаварылі да 4 гадоў зняволення.

Андрэй Александровіч выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 года і знаходзіўся ў Варшаве, піша reform.by.

Сябры журналіста адкрылі збор сродкаў для дапамогі ягонай сям'і. 

Чытайце таксама:

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў

Ва ўзросце 61 года памёр ксёндз Ян Гавэцкі

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
40
Абуральна
1
0
За Свабоду!/адказаць/
25.02.2024
Спачуваю родным, тэрор на радзіме забівае і так, адымаючы здароўе.
0
Влад/адказаць/
25.02.2024
Совсем недавно в Вильне виделись... Светлая память. Соболезнования родным.
0
Алек. Ру/адказаць/
26.02.2024
Алена, не прывіу́ся, а прышчапіу́ся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера