Знайсці
21.02.2024 / 23:553РусŁacБел

Каардынатар польскіх спецслужбаў паведаміў, што Лукашэнка гаворыць лухту

Міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семоняк выступіў у эфіры Radio ZET і сярод іншага даў ацэнку зробленай 20 лютага заяве Лукашэнкі, што польская і амерыканская выведкі нібыта рыхтуюць маштабную правакацыю супраць цывільнага насельніцтва Польшчы, у якой пасля абвінавацяць Расію і Беларусь.

Томаш Семоняк. Скрыншот з відэа

Томаш Семоняк не быў дыпламатычным і назваў гэтыя сцвярджэнні Лукашэнкі «поўнай лухтой».

«На жаль, Лукашэнка часта нападае на Польшчу і выдае небыліцы, каб стварыць напружанасць, прыцягнуць да сябе ўвагу, мабілізаваць грамадскую думку ў сваёй краіне, паказаць Расіі, што ён антызаходні і антыпольскі», — падкрэсліў польскі чыноўнік.

Як ён мяркуе, такія правакацыі сапраўды могуць здзяйсняць рэжымы накшталт пуцінскага і лукашэнкаўскага, аднак «у дэмакратычных дзяржавах спецслужбы не дзейнічаюць такім чынам, каб прычыніць шкоду ўласным грамадзянам».

У той жа час Семоняк не выключае, што падобную правакацыю могуць здзейсніць самі падкантрольныя Пуціну і Лукашэнку спецслужбы, каб абвінаваціць у іх польскія ўлады.

«Мы павінны вельмі ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, што кажа Лукашэнка і чым займаюцца мясцовыя спецслужбы і войска. Гэта дзяржава, якая непасрэдна суседнічае з Польшчай, дзяржава, якая адыгрывае ролю ў расійска-ўкраінскай вайне», — адзначыў міністр, дадаўшы, што такога кшталту заявы могуць быць таксама элементам інфармацыйнай вайны.

Пракаментаваў ён і бягучую сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю, звязаную са спробамі парушэння яе з боку нелегальных мігрантаў з Азіі і Афрыкі:

«Уважліва за гэтым сочым. Памежная служба перадае паведамленні. Звычайна зімой такіх спробаў было менш, але ці звязана гэта з сезонам або з мэтанакіраванымі дзеяннямі Лукашэнкі — мы ацэньваем».

20 лютага на нарадзе са сваімі сілавікамі Лукашэнка са спасылкай нібыта на «аператыўную інфармацыю» разведкі паведаміў, што ў Польшчы нібыта рыхтуюцца правакацыі з удзелам польскай і амерыканскай разведак.

«Яшчэ адна аператыўная інфармацыя. Даслоўна цытую (гэта ўжо для палякаў важна): «польская і амерыканская разведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць цывільнага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расію і Беларусь», — сказаў тады Лукашэнка.

Чытайце таксама:

«Людзі павінны адчуваць сябе ў бяспецы ў любы час сутак». Лукашэнка ўпэўнены, што такое адчуванне з'яўляецца пры назіранні ўзброеных сілавікоў

Лукашэнка заявіў, што Варшава вярбуе чыноўнікаў на замену Латушку

Лукашэнка: Мы павінны быць гатовыя да вайны і ментальна, і стратэгічна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
верно/адказаць/
22.02.2024
Всё верно, шпиц путина гавкает в пользу своего хозяина, чтобы плошка кормом была наполнена на личных счетах шпица....
22.02.2024
вагнерок нападет на тупых польских фермеров....  Поляки завоют аааа рашка напала.....
А  лукашэнка скажет  Я ЖЕ ГОВОРИЛ!!! ПРОВАКАЦИЯ!!!! ПЕРЕОДЕЛИСЬ и САМИ НА СЕБЯ напали, на бедных пророссийских фермеров.... 
И биларускарасейское быдло схавает на ура..... Гляйвиц 2.0
0
Суповой пакетик/адказаць/
22.02.2024
Надо же, какая удивительно свежая новость! Да этот лукавый [...] всю жизнь только этим и занимается. Рука уже набита , и ноша (в данном случае, чушь) легка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031