Знайсці
20.02.2024 / 18:382РусŁacБел

Следчы камітэт справіўся з расследаваннем справы Івана Краўцова менш чым за месяц

Следчы камітэт Беларусі менш чым за месяц завочна расследаваў справу ў дачыненні да Івана Краўцова — сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта партыі «Разам» і каманды Віктара Бабарыкі. Справу перадаюць у суд.

Іван Краўцоў. Скрыншот з відэа

Краўцова абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, махлярстве ў асабліва буйным памеры, змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

«Абвінавачаны на падставе аказання садзейнічання ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, шляхам падману і злоўжываннем даверу завалодаў грашовымі сродкамі ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» на суму каля 100 тысяч рублёў, а таксама прыняў удзел у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання «Каардынацыйная рада» і здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы», — гаворыцца ў паведамленні.

Крымінальная справа Краўцова перададзеная генпракурору для накіравання ў суд.

Чытайце таксама:

Пачалі завочную крымінальную справу супраць былога пастаўскага прадпрымальніка

СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай

Завялі пакет завочных крымінальных спраў у дачыненні да Івана Краўцова

Супраць Жываглод, Лібера, Марыніча і Дабравольскага пачалі «спецвытворчасць», каб судзіць іх завочна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
17 мгновений весны/адказаць/
20.02.2024
Абвінавачаны на падставе аказання садзейнічання ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, шляхам падману і злоўжываннем даверу завалодаў грашовымі сродкамі ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод на суму каля 100 тысяч рублёў

— Это Мюллер. По всем линиям метро тоже предупредите полицию о женщине с ребенком. Дайте ее описание, скажите, что она воровка и убийца, пусть берут.
20.02.2024
Да адчапіцеся вы ад гэтага вечна соннага мажора. Дайце чалавеку нармальна купляць кеды апошняга сезону ў Варшаве і наведваць італьянскія рэстараны. Не бачыце, чалавек справай займаецца - дбае ў партыі “Вместе” пра ЕАЭС, расейскую мову. Усё як вы любіце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031