Знайсці
20.02.2024 / 18:161РусŁacБел

У Оршы новыя могілкі ператварыліся ў суцэльную коўзанку ВІДЭА

Новыя Целянцееўскія могілкі ў Оршы пад уплывам умоваў надвор'я ператварылася ў суцэльную коўзанку прынамсі на адным іх участку. Непрыемнае відэа даслалі чытачы выдання Orsha.eu.

Скрыншот з відэа

На відэа відаць, што некаторыя магілы цалкам сышлі пад лёд. Гэта азначае, што глеба не прыняла ваду, а на холадзе яна замерзла.

Такі стан рэчаў можа спрычыніцца да пашкоджання і магілаў, і помнікаў. А калі пачнецца адліга, то могілкі ў гэтым месцы стануць на нейкі час балотам, па якім будзе немагчыма прайсці.

Раней падобная сітуацыя фіксавалася на новых гарадскіх баранавіцкіх могілках у вёсцы Лесіна.

Чытайце таксама:

«Разумным людзям павінна быць зразумела…» Мэр Баранавічаў пракаментаваў сітуацыю з плаваючымі могілкамі

Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток

«Мы ад вас далёка, бацькоўскія гоні». Пабачыў свет грунтоўны энцыклапедычны даведнік (610 старонак) па беларускіх могілках у замежжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
па замовах чаркашкварачных/адказаць/
20.02.2024
Усё гэта па плане. Лукашысты нарэшце змогуць прыйсьці на могілкі, заліццай водкай, кінуць шайбу і пакоўзацца на каньках.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031