Знайсці
16.02.2024 / 22:389РусŁacБел

Маці чатырох дзяцей, забітых у Оршы, памерла ў бальніцы

36-гадовая Ірына Куранкова, падазраваная ў нядаўнім забойстве сваіх чатырох дзяцей, памерла ў бальніцы. Пра гэта паведамляюць выданне orsha.eu і «Медыязона» на падставе сваіх крыніц.

Дом, у якім адбылася трагедыя

14 лютага ў кватэры дома №3 па вуліцы Завадскага ў Оршы былі выяўленыя целы чатырох дзяцей са слядамі задушэння. У забойстве падазравалі іх маці, Ірыну Куранкову, якая спрабавала скончыць жыццё самагубствам і, як вынікае, гэтая спроба ўсё ж дала поспех.

Раней Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве заведама малалетніх (пункты 1, 2 часткі 2 артыкула 139 КК).

Прадстаўнік Генпракуратуры ўдакладніў, што будуць правераныя дзеянні ўсіх «кампетэнтных службаў у частцы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у дадзенай сям'і».

Чытайце таксама:

«Яе вочы немагчыма забыць» — суседка жанчыны, што задушыла ў Оршы чатырох сваіх дзяцей

Аршанцы падзяліліся падрабязнасцямі пра сям'ю, у якой маці забіла чатырох дзяцей

Чацвёра дзяцей у Оршы былі задушаныя. Пракуратура выступіла з заяваю

У Оршы знайшлі целы чатырох забітых малых дзяцей

Мужа забіралі ў ЛПП, і маці задушыла чатырох дзяцей, каб не аддаваць іх сацапецы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
13
Абуральна
8
0
Влад/адказаць/
17.02.2024
А не отбирали бы детей - все были бы живы!
0
ice ice baby/адказаць/
17.02.2024
Роуп, да, если бы тетка на митингах "засветилась", "лайкала неправильно" в соцсетях
или донатила , то опека примчалась за детьми намного раньше. 
1
Максим Дизайнер/адказаць/
18.02.2024
Влад

Да, надо было подождать, пока 2 последних домой вернуться, клоун. В Швеции ее лишил бы всех родительских прав и права воспитывать детей через месяц после первых родов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031