Знайсці
16.02.2024 / 10:475РусŁacБел

У адным з мінскіх паркаў прапануюць пабудаваць вежу вышынёй 50 метраў. І каб яна рухалася

Інвестары з Расіі прапануюць канцэптуальна змяніць парк імя Паўлава, што знаходзіцца на сутыку мікрараёнаў Паўднёвы Захад, Малінаўка і Брылевічы.

Такая ідэя прагучала на Дні інвестара ў гарадской адміністрацыі 15 лютага, паведамляюць Мінск-Навіны.

На сустрэчу прыехалі прадстаўнікі патэнцыйнага інвестара з Расіі. Яны прапанавалі канцэптуальна змяніць парк імя Паўлава. Акрамя прыгожых фантанаў, казачнага саду і падсвятлення на мастках прапануецца ўсталяваць на круглай пляцоўцы рухомую аглядную вежу да 50 м вышынёй.

Вось так павінна выглядаць вежа вышынёй 77 метраў у Сочы. Ілюстрацыя: primemedia.ru

— Гэта альтэрнатыва колу агляду. Яно ў вас ужо ёсць, таму ставіць яшчэ адно сэнсу няма, — лічыць генеральны дырэктар «Канцэпт парку» Яўгенія Мельнікава. — Аналагаў прапанаванай намі канструкцыі няма ў Беларусі. Яе распрацавалі ў Расіі — першую вежу хутка пабудуюць у Сочы. Распрацоўшчык расійскі. Калі ўсё атрымаецца, у планах паставіць такую ў Мінску.

Чытайце таксама:

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
16.02.2024
Навошта гэта чэлесная вежа з расейскімі сьцягамі побач
16.02.2024
Дни инвестора????? 
Надо вещи называть своими именами - Дни распила бюджета....
0
Проста жыхар/адказаць/
16.02.2024
Навошта там тая вежа, каб глядзець у вокны найбліжэйшых панэльных дамоў, або на коміны ЦЭЦ-4? Найбліжэйшае ад Малінаўкі месца, дзе варта было б пабудаваць (не)рухомую аглядную вежу (толькі без расейскіх трыкалораў) - гара Святая (Дзяржынская), бо адтуль сапраўды ёсць што паглядзець.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031