Знайсці
14.02.2024 / 17:591РусŁacБел

У Туле мясцовая жанчына зарэзала беларуса

Прэс-служба ўпраўлення Следчага камітэта па Тульскай вобласці паведаміла, што 11 лютага ў Прывакзальнай акрузе Тулы адбылося забойства, ахвярай якога стаў беларус.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Photogenica / Chubakaster

У злачынстве абвінавачваецца 31-гадовая жанчына. Паводле версіі следства, яна пасварылася са сваім 32-гадовым сужыцелем, прычынай чаго стаў бытавы канфлікт.

Жанчына, якая была нецвярозая, нанесла мужчыну адзін удар нажом у сэрца, ён памёр на месцы здарэння. Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.

Як стала вядома мясцовай прэсе, загінулы прыехаў у Тулу з Беларусі, ён працаваў тут будаўніком.

У сацсетках з'явіліся версіі, што прычынай канфлікту сталі спрэчкі пра грошы, аднак у матэрыялах справы такой інфармацыі няма. Абвінавачаная таксама падобнага не казала.

Чытайце таксама:

17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild

У Бабруйску мужчына з нажом нападаў на прахожых. Міліцыянты ў яго стралялі

Чалавек з нажом абрабаваў царкву ў мінскай Каменнай Горцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
5
0
Антось/адказаць/
15.02.2024
Нашых людзей усюды забiваюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031