Знайсці
14.02.2024 / 15:569РусŁacБел

«Каб разарваць краіну і знішчыць усё». СК завёў крыміналку на ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»

СК выпусціў адмысловую заяву, у якой прыгразіў крыміналкай удзельнікам ініцыятывы, абвешчанай Аб'яднаным пераходным кабінетам у сакавіку мінулага года, — «Кадравага рэзерву для новай Беларусі».

Прэс-служба СК у сваім рэлізе не шкадавала эмоцый і прапагандысцкіх штампаў. Паводле СК, гэтая ініцыятыва «экстрэмісцкіх супольнасцях зʼяўляецца нічым іншым, як «кузняй кадраў» для прызначэння на ключавыя пасады ў псеўдадзяржаве, якую старанна малюе Ціханоўская і Ко ў справаздачах перад спонсарамі, ідэі якіх яны прагнуць насадзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля сілавога захопу ўлады ў краіне». 

Паводле СК, план ініцыятывы — «стварыць з экстрэмістаў, якія ненавідзяць існуючы ў краіне парадак, «балванкі» для прызначэння на кіруючыя дзяржаўныя пасады, узброена ўварвацца на тэрыторыю краіны, правесці масавыя люстрацыі ў дачыненні да адданых радзіме прадстаўнікоў улады, праваахоўнікаў, грамадскіх дзеячаў, прывесці паплечнікаў-радыкалаў, каб разарваць краіну і знішчыць усё, што было створана за апошнія 30 гадоў». 

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь кваліфікуе дзейнасць ініцыятывы, у тым ліку тых яе ўдзельнікаў, якія, паводле СК, знаходзяцца ў Беларусі, па ч.3 арт. 361-1 КК (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці). 

Да ўстаноўленых удзельнікаў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, будзе прыменена працэдура спецыяльнай вытворчасці, паведамляе СК. 

Пра запуск кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» было абвешчана ў сакавіку 2023 года.

«Для таго, каб дзяржаўная сістэма паспяхова функцыянавала пасля перамен, пад эгідай АПК пройдуць стажыроўкі ў краінах ЕС, у якіх прымуць удзел будучыя дзяржаўныя служачыя. Яны зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы», — гаварылася ў абвестцы. Да навучання мог далучыцца любы беларус, які меў жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля змен у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

МЗС Чэхіі прапанавала зрабіць забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам бестэрміновай

«Не трэба будаваць жалезную заслону». Ціханоўская выказалася адносна намераў літоўскіх уладаў закрыць КПП на мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15
1
Годная ініцыятыва/адказаць/
14.02.2024
Значыць годная ініцыятыва, напэўне таксама падам сваю кандыдатуру. Паспрабуй знайсці мяне рэжым
0
не мент/адказаць/
14.02.2024
Стылістыка заявы СК чарговы раз пацвярджае тое, як моцна лукашысцкія пярэваратні ў пагонах баяцца адказнасці за злачынствы, што твораць супраць беларускага народа.
0
Усе правільна/адказаць/
15.02.2024
Ск, вы і ўсе ваша будзе знішчана
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031