Знайсці
13.02.2024 / 13:297РусŁacБел

Кіркораў пасля забароны на выступы паехаў спяваць у акупаваную Данецкую вобласць

Расейскі спявак Філіп Кіркораў пасля адмены яго канцэртаў паехаў з «гуманітарнай» місіяй на акупаваныя Расеяй тэрыторыі. Ён наведаў гарадскую бальніцу №2 у Горлаўцы і прывёз туды падарункі параненым. 

 

У Горлаўцы Кіркораў выступіў з прамовай, у якой сказаў, што нікуды зʼязджаць з Расеі не збіраецца, і выканаў некалькі песень.

Відэа візіту выкладвалі прапагандысцкія і мясцовыя паблікі. 

Кіркорава і некалькіх іншых эстрадных артыстаў выразалі з навагодніх шоу і канцэртаў пасля наведвання «голай» вечарынкі блогеркі Анастасіі Іўлеевай. 

Таксама Кіркорава ўнеслі ў негалосны спіс забароненых музыкантаў, чые канцэрты нельга праводзіць у Расеі.

Кіркораў не першы вядомы расійскі спявак, які перайшоў з антываенных ці проста ніякіх на праваенныя пазіцыі. Гэтак жа паступілі Рома Звер, Дыяна Арбеніна, Сяргей Лазараў, Дзмітрый Білан і іншыя.

Чытайце таксама:

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Мікіта Міхалкоў расказаў, што расійскіх артыстаў прымушаюць ездзіць на Данбас дзеля кар'еры

Расійскі рэпер, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адной шкарпэтцы, пойдзе ў армію вясной

Дзіма Білан прыехаў у «ДНР»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
Влад/адказаць/
13.02.2024
Хмм, он же румын.
0
Юзік/адказаць/
13.02.2024
Есці (смачна) захочаш і не так заспяваеш.
1
Крит/адказаць/
13.02.2024
Те, у которых есть талант и совесть уже давно уехали из страны и спокойно зарабатывают своим творчеством, а этот мало того, что выслуживается перед кремлем, так еще и решил знатно лизнуть, чтобы его опять допустили к корыту. Другого он делать не умеет. Вот где ничтожество, и кто этого в перьях еще слушает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031