Знайсці
09.02.2024 / 16:583РусŁacБел

Бацькам беларускіх байцоў-добраахвотнікаў прапануюць пераканаць іх вярнуцца і пакаяцца

Пра адзін з выпадкаў «працы» сілавікоў са сваякамі беларускіх добраахвотнікаў, які адбыўся нядаўна, напісала выданне «Медыя-Палессе».

Здымак ілюстрацыйны

Паводле звестак выдання, мужчына родам з Палесся ваюе на тэрыторыі Украіны з першых дзён вайны. Увесь гэты час яго бацькоў «не забываюць» сілавікі. А днямі адбыўся чарговы візіт.

Падчас яго сілавікі правялі са сваякамі «каліноўца» прафілактычную гутарку, пераконваючы іх, што калі сын вернецца, то яго памілуюць. І настойліва папрасілі падпісаць раздрукоўку ўказа аб вяртанні з тлумачэннямі.

Бацькі каліноўца звярнулі ўвагу на тое, што «здацца» іх сыну прапануецца да 31 снежня мінулага года, то-бок тэрмін ужо скончыўся. На гэта ім адказалі, што, маўляў, хай усё адно вяртаецца, бо тэрмін працягнулі.

Чытайце таксама:

«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»

«Беларусы забыліся пра вайну. Нашых добраахвотнікаў называюць наймітамі» — былы каліновец Клачко

Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце

Выйшаў каляндар з партрэтамі беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне. Іх намалявалі ўкраінскія дзеці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
1
Беларусь будзе вольнай!/адказаць/
09.02.2024
Дык ён вернецца. Вось толькі абставіны вяртання будуць такімі, што і заточаныя на тэрор бяззбройных "сілавікі", і сябры "камісіі па вяртанню" будуць бяжаць навыперадкі да расейскай мяжы, бо ў бізнэс-джэт да Катару іх дакладна не возьмуць.
0
Фуйвам/адказаць/
09.02.2024
Гэта проста зьбіраюць інфармацыю і адсочваюць кантакты
0
Сцеражыся сваіх жаданняў/адказаць/
10.02.2024
Калі ён з сябрамі вернецца слабавічкі накладуць поўныя майткі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031