Знайсці
02.02.2024 / 14:3114РусŁacБел

Выставу да юбілею Быкава згортваюць праз 10 дзён пасля адкрыцця

Экспазіцыю да 100-годдзя народнага пісьменніка планавалі паказваць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 5 мая, але перадумалі. Яна пратрымалася толькі 10 дзён.

Васіль Быкаў

Згорнуць яе 5 лютага. Пра гэта стала вядома чытачу «Нашай Нівы», які тэлефанаваў у музей даведацца пра час працы выставы.

«Самі думалі, што будзе даўжэй, але так выйшла», — патлумачылі яму, не называючы прычынаў для датэрміновага закрыцця выставы.

Афіша да выставы пра Быкава. На ёй пазначана, што экспазіцыю будуць паказваць да 5 мая

Часовую экспазіцыю «Жыццё праз абрысы і лініі», прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава, адкрылі 25 студзеня.

Адметнасць выставы ў тым, што яна мае не толькі дакументальна-літаратурны складнік, але і адкрывае пісьменніка як мастака.

Сярод артэфактаў, напрыклад, намаляваная схема падключэння стацыянарнага камп'ютара — якімі дратамі падключаюцца манітор, прынтар, клавіятура і іншыя прылады.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава. Гэта яго замалёўкі краявідаў, хат, падворкаў з часоў дзяцінства, а таксама ўспаміны аб вайне, выпадкі з жыцця, самаіранічныя накіды, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах.

У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў пісаў: «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый. Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года. Па сканчэнні 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы будучы пісьменнік паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню. Аднак увосень 1940 года праз недахоп грошай і адмену дзяржаўных стыпендый пакінуў навучанне.

Пасля вайны і дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкую вучэльню. Але ў выніку трапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

***

Васіль Быкаў казаў пра рэжым Лукашэнкі, што «краінай кіруе хунта». Дагэтуль Быкаў успрымаецца лукашэнкаўцамі як чужародны. Беларусы ж лічаць Быкава сумленнем нацыі. На яго пахаванне ў 2003 годзе прыйшлі тысячы суайчыннікаў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

«Зацікавіла фраза пра тое, што адмаўляў генацыд у пасляваенны перыяд». Сяргей Дубавец адказаў на абвінавачванні Генпракуратуры

Ад галадоўкі да галадоўкі

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
42
0
Буга/адказаць/
02.02.2024
Anatol Starkou, ты ж сам жывеш у штатах, што таксама палітыкан-прахадзімец? Ці проста крывадушнік
0
зомби/адказаць/
03.02.2024
Старков - как моя жена: я всё ей должен обеспечить, обустроить, а сама только губы дует - она же красивая )))
0
Anatol Starkou/адказаць/
03.02.2024
зомби, зомби -это, когда нет своих мозгов и слушаешь или читаешь вражеские голоса. Жена не враг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031