Знайсці
01.02.2024 / 18:023РусŁacБел

У Баранавічах нечакана адмянілі аўтобусы на Вільню

Пра тое, што аўтобусы ў Вільню, якія штодня адпраўляліся з Баранавічаў, больш не ходзяць, піша мясцовае выданне Bar24. З праблемай сутыкнуліся ягоныя чытачы.

Баранавіцкі аўтавакзал. Фота: Bar24.by

Чытачка Bar24 напісала ў сацсетках, што аўтобусы ў Вільню перасталі хадзіць з 1 лютага.

«У мяне муж ездзіць гэтым аўтобусам. Нам трэба было ўчора квіток купіць на люты. І мы не змаглі. Я патэлефанавала ў аўтапарк, мне сказалі, што рэйса наогул няма з 1 лютага. Што не ўхвалілі ўезд, але ідуць перамовы», — напісала гараджанка.

Пры гэтым ніякай афіцыйнай інфармацыі ад аўтапарка аб адмене або прыпыненні рэйсаў на Вільню не было. Але з раскладу міжнародных рэйсаў з сайта аўтапарка аўтобус Баранавічы-Вільня сапраўды знік.

У даведачнай аўтавакзала паведамілі, што рэйсы на Вільню «часова прыпыненыя». Як надоўга і калі іх адновяць, невядома.

Аўтобус па маршруце Баранавічы-Вільня адпраўляўся ад баранавіцкага аўтавакзала кожную раніцу. З 1 лютага павінен быў змяніцца расклад аўтобуса. Аднак у выніку гэты маршрут увогуле адмянілі.

Чытайце таксама:

Беларускія памежнікі заўважылі мігранцкую праблему на мяжы

Урад Літвы ўхваліў прапанову аб стражэйшым кантролі беларусаў на мяжы

Аўтобус Мінск — Варшава зламаўся на літоўскай мяжы ў 18-градусны мароз

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
7
01.02.2024
Ведаю, што гэта быў вельмі загружаны людзьмі маршрут. Баранавіцкі аўтапарк стаў настолькі заможны што можа адмяніць папулярны маршрут ?
02.02.2024
Аказваецца і на Пінск зьнік з раскладаў.
Выдатна - .......
02.02.2024
Напэўна я разумею чаму. Ў Літве прынялі закон, што аўтобусы старэйшыя за 10 год не маюць права выконваць дальнія рэйсы. Тут (у Літве) таксама наспевае вялікі скандал, бо аўтапарк аўтобусаў зусім не такі новы, як патрабуецца. І гэта пагражае вялікім скарачэньнем рэйсаў у самой Летуве
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031