Знайсці
01.02.2024 / 17:22РусŁacБел

У 2023 годзе у Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі

У 2023 годзе Польшча адмовіла ў наданні часовага дазволу на жыхарства 13,9% заяўнікаў з Беларусі, паведамляе «Позірк» са спасылкай на даследаванне «Польскага кансультанта».

Грамадзянам Расіі пры гэтым адмовілі ў 36,2% выпадкаў, Украіны — у 5,7%, грамадзянам іншых дзяржаў — у 17%.

Усяго летась у атрыманні ДНЖ у Польшчы было адмоўлена 23 979 іншаземцам, самая вялікая доля адмоваў была ў Мазавецкім ваяводстве — 14,96% (15 023 чалавекі).

У 2023 годзе Польшча выдала 334 381 часовы дазвол на жыхарства, у тым ліку 59 627 беларусам (17,8% ад агульнай колькасці). Найбольшая доля выдадзеных ДНЖ прыпадае на ўкраінцаў (65%; 217 250 чалавек), найменшая — на расейцаў (2%; 6 841).

Па стане на 31 снежня 2023 года ў Польшчы жылі 118 562 грамадзяніна Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, які выдадзены ў Польшчы і дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны, паведаміў раней Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на даныя Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы. 

Чытайце таксама:

Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка

«Больш за палову майго офіса выкарыстоўвала гэтую візу проста для падарожжаў». Што думаюць айцішнікі пра закрыццё праграмы Poland.Business Harbour

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031