Знайсці
01.02.2024 / 16:3912РусŁacБел

«Нявестка Лукашэнкі 200 песняў напісала. Бярыце, спявайце». Прапаганда азадачылася, як бы ім стварыць свой папулярны беларускамоўны гурт

Праўладныя моладзевыя актывісты замахнуліся на сучасную культуру.

Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

Як стварыць «правільны» беларускамоўны гурт, абмяркоўвалі ў выпуску праграмы «Да!Но…» на СТБ.

Выглядае, што не ўсе ў студыі разумелі, што песні па-беларуску могуць быць не толькі народнымі.

На думку студэнткі Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» Карыны Герасімавай, моладзь не спявае беларускіх песняў па некалькіх прычынах. Па-першае, недастаткова інфармацыі пра тое, якія ёсць конкурсы. А па-другое, «усе гоняцца па заробак». А спевы беларускіх народных песняў грошай не дадуць.

«Але ж Карпанаў спявае не народныя песні, а на беларускай мове», — парыраваў вядучы Яўген Пуставы і задаў пытанне, што трэба зрабіць, каб была беларускамоўная моладзевая група.

На гэта Герасімава адказала: «Развіваць напрамак, даваць волю, свабоду».

Казакоў заўважыў, што «ніхто за культуру не душыць». «Якую ўжо волю даваць», — не разумее вядучы.

«Калі мы сапраўды падтрымліваем чужых для беларусаў артыстаў ці артыстаў-здраднікаў, то чаму мы не можам стварыць нейкі гурт і падтрымліваць тых, пра якіх мы ведаем, што яны пераабувацца не будуць? І сваімі дзеяннямі не будуць беларусаў абуваць у лапці?» — вярнуўся да свайго пытання Пуставы.

Ідэю стварэння такога гурта падтрымаў старшыня моладзевага парламента Мікіта Рачылоўскі. Кандыдатурай прапанаваў прысутную ў студыі дзяўчыну Кацярыну Леўдаровіч, актывістку моладзевага парламента, якая выступае з акардэонам (але шырокай грамадскасці наўрад ці яе імя вядома).

«Вы на «Фактар.бай» выступалі? На вялікіх сцэнах? І хто ўвогуле вас павінен запрасіць? Міністэрства культуры ў нас ёсць. Як там вырашаюць, каго куды запрашаць?» — пацікавіўся Пуставы ў спявачкі.

Як аказалася, ні ў «Фактар.бай», ні на вялікіх сцэнах тая не выступала. 

Дзе браць добрыя беларускія песні? Пуставы агучыў сваю прапанову:

«Нявестка нашага прэзідэнта Ганна Лукашэнка толькі 200 песняў патрыятычнай тэматыкі напісала. Бярыце, спявайце».

Чытайце яшчэ:

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

Прапагандысты прыдумалі, як падняць сяло — забараніць гурт «Дразды» і ніякіх клубаў, бо працаваць трэба

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
37
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Казакоў, пляць/адказаць/
01.02.2024
Янка, Пуставы.
0
Дно на СТБ/адказаць/
02.02.2024
даведка , Гэта муж-імпатэнт, Дзімка Сялук ужо даўно змяніў арыентацыю.
03.02.2024
плодовитая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031