Знайсці
30.01.2024 / 12:179РусŁacБел

Сахашчык-малодшы расказаў, чаму не пайшоў ваяваць і як беларуская армія ўспрыме сілавы сцэнар вызвалення

У новым выпуску «Ток» Аляксандр Сахашчык падзяліўся сваімі назіраннямі за беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне.

Аляксандр Сахашчык. Скрын відэа «Ток»

Як у беларускім войску ўспрымаюць сілавы сцэнар вызвалення Беларусі

Па словах Аляксандра Сахашчыка, нічога добрага каліноўцаў і ўсіх іншых, хто са зброяй пойдзе вызваляць Беларусь, не чакае. Яму б хацелася, каб да такога сцэнара справа не дайшла. Сахашчык лічыць, што трэба шукаць іншыя варыянты.

«Задача ў беларускіх ваенных — абараняць сваю краіну. У гэтым кантэксце каліноўцы і ўсе іншыя людзі, якія робяць дастаткова радыкальныя заявы на гэты рахунак, успрымаюцца як праціўнік. Адпаведна і адносіны».

Сахашчык адзначыў, што якія б ацэнкі хто ні даваў беларускім Узброеным сілам, самае большае, што атрымалася б пры сілавым сцэнары, гэта заняць адзін-два памежныя раённыя цэнтры.

Разам з гэтым Аляксандр Сахашчык запэўніў, што вельмі паважае тую работу, што робяць хлопцы з Палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і дэсантна-штурмавой роты:

«Усе добраахвотнікі, якія цяпер ваююць у складзе ўкраінскага сілавога блоку, робяць насамрэч вялікую работу. Яе вынік пакажа час. Думаю, што мінімальным будзе тое, што Беларусь не будзе выплочваць рэпарацыі».

Параўнанне байцоў Сіл спецыяльных аперацый і беларускіх добраахвотнікаў

Аляксандр Сахашчык мяркуе, што байцы Сіл спецыяльных аперацый у адрозненні ад добраахвотнікаў «маюць сістэму баявой падрыхтоўкі, цыклічнасць, у іх ёсць сілы, сродкі».

Калі ацэньваць добраахвотнікаў, то на сёння ва Украіне некалькі такіх фарміраванняў, якія розняцца колькасцю байцоў. Аляксандр Сахашчык распавёў пра байцоў дэсантна-штурмавой роты:

«Калі падраздзяленне фармавалася, намі было заяўлена, што акцэнт будзе ставіцца на тэхналагічнасць, сучасную экіпіроўку, узбраенне, зберажэнне чалавечых жыццяў і дасягненне максімальнага баявога патэнцыялу малой колькасцю людзей. На сёння асабісты склад роты ўзброены і экіпіраваны не горш за топавыя элітныя падраздзяленні Расіі, Украіны ці Захаду».

@tokbelarus Белорусский майор рассказал, чем отличается армия России и Беларуси #Беларусь#армиябеларуси#армия#всрб#полккалиновского#новостибеларуси#беларусьновости#нашаніва♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Чаму сам не пайшоў ваяваць

Сахашчык-малодшы не думае, што абавязак кожнага ваеннага чалавека ісці на вайну. «Гэта асабістае рашэнне кожнага. Я вельмі паважаю людзей, якія зрабілі гэты крок, але асабіста для сябе я не лічу гэта неабходным цяпер. Мая вайна яшчэ будзе наперадзе.

Калі зазірнуць у нашу гісторыю, то калі не кожнае пакаленне, то праз пакаленне ўсе мужчыны праз нейкую вайну праходзяць. Таму я нікуды не спяшаюся. Лічу, што я цяпер займаю тое месца і пасаду, якія прыносяць найбольшую карысць нашай агульнай справе».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
3
Адрльфавіч/адказаць/
30.01.2024
Шаўкат, згодны. Прыемна бачыць, што ёсць думаючыя людзі людзі сярод, абдолбанага каноплямі, неверагоднага статка.👍
2
Пытанне /адказаць/
30.01.2024
Сахашчык-малодшы не думае, што абавязак кожнага ваеннага чалавека ісці на вайну. «Гэта асабістае рашэнне кожнага. Я вельмі паважаю людзей, якія зрабілі гэты крок, але асабіста для сябе я не лічу гэта неабходным цяпер. Мая вайна яшчэ будзе наперадзе. Пытанне: што за вайна: каго, з кім, супраць каго і за якія мэты?
0
Янка=/адказаць/
30.01.2024
-/+, сцэнар Прыгожына даказаў, што нават адносна невялікая, але кваліфікаваная, узброеная і рашучая сіла, якая мае павагу ў грамадстве і сярод вялікай частцы сілавікоў, здольная зрабіць неверагоднае.
Галоўнай памылкай Прыгожына было тое, што ён не вызначыўся з ворагам (бо герасімаў і шойгу - царадворцы), мэтамі і не пайшоў да канца. Заўсёды варта памятаць, што калі ты ідзешь супраць крывавай дыктатуры і спынішся - табе заб'юць альбо прыйдзецца ўцякаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера