Знайсці
29.01.2024 / 12:034РусŁacБел

Сахашчык-малодшы: «Хрэнін — бесхрыбетны, але вельмі зручны»

У новым выпуску «Ток» Сахашчык-малодшы распавёў, каго з генералаў паважаюць у арміі і ці мае аўтарытэт Хрэнін.

Аляксандр Сахашчык. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Па словах Аляксандра Сахашчыка, ён бы адзначыў генерал-маёра Вадзіма Дзенісенку — камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі — і намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі генерал-маёра Паўла Муравейку. Больш прозвішчаў Сахашчык назваць не змог. «Думаю, што на гэтым усё», — падсумаваў мужчына.

Вадзім Дзенісенка. Фота: агенцтва «Ваяр»

Нагадаем, што Вадзім Дзенісенка сябраваў з бацькам Аляксандра — Валерам Сахашчыкам, якога змяніў на пасадзе камандзіра Брэсцкай дэсантнай брыгады.

Павел Муравейка. Фота: mil.by

Генерал Павел Муравейка некалькі месяцаў назад зрабіў гучную заяву аб тым, што «Беларусь мае права прасячы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзенне гэтай краінай санкцый. 

Разважаючы пра Віктара Хрэніна, Сахашчык адзначыў, што «больш вартага жалю міністра абароны ў Беларусі яшчэ не было. Ён хоць і носіць пагоны генерал-лейтэнанта, але, на жаль, бесхрыбетны. Але вельмі зручны. Таму ён там, дзе ён ёсць».

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Калі параўноўваць аўтарытэт міністра абароны Віктара Хрэніна і дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксанддра Вальфовіча, Сахашчык-малодшы лічыць, што для шараговага вайскоўца «яны недзе там наверсе ўсе крутыя. Калі мы бяром шараговага ваеннаслужачага ў няважна якой вайсковай часці, то, калі прыязджае ў яе Хрэнін, Вальфовіч ці Дзенісенка, парадак у тумбачках наводзіцца аднолькава».

@tokbelarus Белорусский майор рассказал, чем отличается армия России и Беларуси #Беларусь#армиябеларуси#армия#всрб#полккалиновского#новостибеларуси#беларусьновости#нашаніва♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Ёсік/адказаць/
29.01.2024
Няма ў Беларусі даўно беларускіх афіцэраў, усе на расейскія заробкі цэляць. Хрэнін стаяў за калючы дротам ля музея ВАВ, і верзе нейкую лажу, што яны будуць бараніць гістарычную памяць. Якую памяць, ад каго і навошта - не растлумачыў. С.аку ты дзеда старога абараняў з курсантамі-дзецьмі ў балаклавах.
0
Демократ/адказаць/
29.01.2024
Достали Сахащиками
0
Відавочца/адказаць/
29.01.2024
Ёсік, пераглядзіце тое відэа - ён там дакладна быў п'яны й увесь трэсься.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера