Знайсці
25.01.2024 / 20:131РусŁacБел

У мінулым годзе больш за тысячу беларусаў учынілі злачынствы ў Польшчы

У 2023 годзе злачынствы ў Польшчы здзейснілі 17 278 іншаземцаў — на 2,4 тыс. больш, чым у папярэднім, паведаміла 25 студзеня выданне Rzeczpospolita.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: benchmark.pl

Паводле інфармацыі выдання, за дзесяць гадоў колькасць злачынстваў, учыненых іншаземцамі, павялічылася ў Польшчы ў пяць разоў (з 3,5 тыс. у 2013 годзе).

Часцей за ўсё ў 2023 годзе закон парушалі ўкраінцы (яны складаюць больш за палову замежнікаў, якім прад'яўлена абвінавачванне). Далей, паводле інфармацыі Rzeczpospolita, ідуць грузіны (2 714) і беларусы (1 030), за імі — малдаване і расіяне.

Выданне адзначае ўзрослую колькасць выпадкаў парушэння судовых забаронаў, якія часцей за ўсё накладаюцца за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, і прыводзіць у гэтай сувязі два правапарушэнні, учыненыя беларускімі грамадзянамі.

Так, у Гданьску за рулём быў затрыманы нецвярозы беларус, які меў забарону на кіраванне да сакавіка 2026 года, які ехаў «па ўсёй шырыні дарогі». 22-гадовы мужчына, які жыве ў Гдыні, парушыў дзве падобныя забароны, сеўшы за руль пасля прыёму амфетамінаў, а праз некалькі месяцаў «праславіўся тым, што расстраляў з пнеўматычнага пісталета іншую машыну, будучы пасажырам, бо яна яго абагнала».

Паводле даных Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы, па стане на 31 снежня 2023 года ў краіне пражывала 118 562 грамадзяніна Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны. 30 чэрвеня 2023 года падобныя дакументы мела 91 тыс. грамадзян Беларусі, у жніўні 2020 года — 28 тыс.

Чытайце таксама:

Беларусы замежжа могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, не патраціўшы сваіх грошай. Як гэта зрабіць

Пенсіі беларусаў: як атрымаць за мяжою і пражыць на іх?

Беларусу ў Польшчы пагражае 12 гадоў за перавозку без дазволу б/у дэталяў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Драник/адказаць/
13.03.2024
И тут возникает вопрос, так какая нация самая спокойная?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера