Знайсці
25.01.2024 / 17:331РусŁacБел

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў статыстыку адмоваў у атрыманні амерыканскай візы ў 2023 годзе. Заяўнікам з беларускім пашпартам адмовілі ў 32,8% выпадкаў.

Фота ілюстрацыйнае

У 2022 годзе беларусам адмаўлялі менш — усяго ў 26,05% выпадкаў. У статыстыцы ўлічваюць неіміграцыйныя амерыканскія візы, а самі адмовы ацэньвалі па грамадзянстве заяўнікаў.

Аднак працэнт адмоваў для Беларусі не асабліва адрозніваецца ў параўнанні з іншымі нечым падобнымі да нас краінамі. Тым адмаўляюць нават часцей. Напрыклад, украінцам адмовілі ў 34,29% выпадкаў, расейцам — у 39,49%, а грамадзянам Казахстана і Малдовы — у 42% выпадкаў.

Чытайце таксама:

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

«Для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус». Як людзей прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка

Чэшскія ўлады больш не будуць патрабаваць апастыль дакументаў у беларусаў. Але не ва ўсіх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
даведка /адказаць/
25.01.2024
В этом почётном списке невъездных невестка гэбиста Тертеля, которой пришлось остаться вести новости на БТ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031