Знайсці
20.01.2024 / 23:405РусŁacБел

У Мінску чысціць снег прымусілі былых зняволеных

Улады знайшлі спосаб, як даць рады кадраваму дэфіцыту ў камунальнай сферы ва ўмовах моцнага снегападу. Як паведамляе СТВ, да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садоў, прытулкаў, бальніц і іншых сацыяльных аб'ектаў у розных раёнах Мінска сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства.

Як звычайна ў такіх выпадках вядзецца, акцыя афіцыйна прадстаўляецца як нібыта добраахвотная. Паводле слоў начальніка аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна», і гэтая ініцыятыва, як адзначаюць ужо прапагандысты з СТБ — «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству».

У выказваннях саміх работнікаў, запісаных на камеру, таксама нямала пафасу. 

Як адзначаецца, на гэтай першай акцыі сілавікі спыняцца не збіраюцца і абяцаюць такую практыку зрабіць сталай.

Чытайце таксама:

Цягнік Гомель-Мінск затрымаўся на паўгадзіны ў Бабруйску, бо памочніка машыніста дапытвалі сілавікі

Сацыёлагі ацанілі, як змяніўся стан Беларусі за тры гады

«Няма прычыны па сумётах таўчыся з малым дзіцём». Няздольнасць камунальнікаў у змаганні са снегам выклікае моцныя жарсці ў сеціве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
46
0
Павел /адказаць/
21.01.2024
Так "памылкі" ж нібыта ўжо выпраўлены, калі людзі адбылі срок. Не? Што там закон кажа? У здаровай грамадскай супольнасці людзі самі выходзяць дапамагчы - таму што гэта іхні район, дзіцячыя садкі, у якія ходзяць іхнія дзеці і гэтак далей. Толькі гэтую здаровую хвалю задушылі восенню 20-га, калі на такія супольныя працы прыязджаў АМАП.
1
Витя/адказаць/
21.01.2024
А ментов и вояк не могли запречь чистить снег?
0
цялега/адказаць/
21.01.2024
Витя, это как? запрячь погоняло в телегу, а лошадь плюхнется сверху? і паганяла будзе лошадзь вязьці? гэта вось так вы сабе эта прэдстаўляіці?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930