Знайсці
20.01.2024 / 01:2513РусŁacБел

«Па тэлефоне можна ж і знішчыць любога чалавека». Лукашэнка расказаў, чаму мабільная сувязь не для яго

На сустрэчы з калектывам завода «БелДжы» 19 студзеня Лукашэнка пацвердзіў, што амаль не карыстаецца сучаснымі тэхналогіямі, у тым ліку і мабільнай сувяззю. Прычына ў тым ліку і ў страху быць адсочаным.

«У нас некаторыя крыўдзяцца: няма свабоды слова, чагосьці таго няма!

Мабільны тэлефон — гэта кантроль за вамі штосекундна, калі вы яго носіце ў кішэні. Па гэтым тэлефоне можна ж і знішчыць любога чалавека. Я ведаю шкоду гэтых тэлефонаў, таму я па мабільным тэлефоне размаўляю ў месяц мо адну хвіліну.

Хоць нашыя хлопцы вынайшлі адмысловую сувязь. Закрытая сувязь, там усяго некалькі дзясяткаў тэлефонаў», — сказаў Лукашэнка.

Што да інтэрнэту, то ён зноў выказаўся пра яго негатыўна, як пра тое, дзе моладзь шукае «ўсялякае паскудства, як зрабіць выбуховую прыладу, парнаграфію там і іншае». Праўда, і Коля Лукашэнка таксама шмат сядзіць у інтэрнэце, але ён робіць гэта з карысцю, бо, маўляў, знаходзіць і пасля паказвае бацьку тое, што пра яго там пішуць.

Урэшце ж Лукашэнка праанансаваў новыя меры, якія плануюцца па далейшым блакаванні ў Беларусі інтэрнэту: 

«Я не вельмі вялікі спецыяліст у інтэрнэце, але мяне неяк нядаўна праінфармавалі, што дадатковыя меры прымаюцца па блакаванні такіх сайтаў і такой інфармацыі, якая нашым дзецям увогуле не павінна быць даступная. Гэта дадаткова прымем рашэнне».

Чытайце таксама:

Качанаву запыталіся пра Пуціна, а яна па звычцы расхваліла Лукашэнку

На заводзе «БЕЛДЖЫ» Лукашэнку паказалі начынку Geely. Колькі беларускага ў аўто?

Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
23
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
35
0
шпик/адказаць/
20.01.2024
Объясните кто-нибудь этому динозавру, что методом триангуляции по телефону ищут тех, кто изначально скрывается от глаз. Но ты же публичная личность, полстраны в курсе всех твоих передвижений, а уж ЦРУ и АНБ и подавно в курсе где он находится в данную минуту времени. А то он болезный думает, что лишь отсутствие мобилы спасает его от коварного удара Госдепа. Внучкам хоть бы звонил с айфона или Кольке иногда. И вот такие люди с мышлением а-ля 60-е управляют странами что у нас, что в России. 
0
Смургонец/адказаць/
20.01.2024
шпик, ён жа не госдэпа баіцца, а свайго заклятага "лепшага сябра".
0
Параноік/адказаць/
20.01.2024
Хоць нашыя хлопцы вынайшлі адмысловую сувязь. Закрытая сувязь, там усяго некалькі дзясяткаў тэлефонаў», — сказаў Лукашэнка.

Рыгорыч, ты не хвалюйся. ФСБ туды 100% пранікла.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031