Знайсці
17.01.2024 / 11:345РусŁacБел

У Салігорску ў часе родаў пацярпела немаўля. Маці запісала ў тыктоку скаргу да Лукашэнкі — у радзільню адправілі камісію

16 студзеня Мініздароўя паведаміла, што накіроўвае спецыяльную камісію ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу пасля скаргаў пацыенткі ў сацсетках на халатныя адносіны медработнікаў радзільнага дома. Выданне reform.by адшукала гэты зворот жанчыны да Аляксандра Лукашэнкі. Паводле слоў жанчыны, праз медыкаў у часе родаў пацярпела яе дзіця. Яна просіць выратаваць немаўля і пакараць медыкаў. 

Пацярпелая пацыентка — жыхарка Салігорска Дарʼя Дэйлід. 

@daria_ignatsenia#обращениекпрезидентубеларуси#спаситесына#помощь#репост♬ оригинальный звук - Daria_Ignatsenia

Дарʼя заяўляе аб «халатных адносінах і поўнай адсутнасці медычнай этыкі і дэанталогіі» і распавядае, што пры родах пацярпеў яе сын, які зараз знаходзіцца ў рэанімацыі з 3-й ступенню дыхальнай недастатковасці, ацёкам мозгу і кефалагематомай. 

Яна гаворыць, што ёй не правялі своечасова кесарава сячэнне. 

«Усе мае крыкі аб дапамозе мне і дзіцяці былі праігнараваныя. Толькі калі ў дзіцяці перастала праслухоўвацца сэрцабіцце, гэта прыкладна ў 20:40 8 студзеня, мне быў зроблены агульны наркоз і кесарава сячэнне экстранае. На пытанне медыцынскім работнікам, што здарылася з парадзіхай, маім сваякам, мужу, маме і сястры, было сказана патэлефанаваць маме, то-бок мне, і спытаць у мяне, што здарылася», — распавядае Дарʼя. 

Цяпер нованароджаны сын Дарʼі Дзмітрый знаходзіцца ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. 

«Мой сын атрымаў найцяжэйшую ступень асфіксіі і знаходзіцца ў аддзяленні дзіцячай рэанімацыі горада Салігорска Мінскай вобласці на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх з наступным дыягназам: «цяжкая ступень асфіксіі, кефалагематома левай цемянной косткі пры радавой траўме 3-й ступені», — паведамляе дзяўчына. 

Дарʼя просіць зняць запісы з камер відэаназірання і пакараць вінаватых.

Учора Мініздароўя паведаміла, што камісія была створаная па загадзе міністра аховы здароўя. Яе ўзначаліла намеснік дырэктара па акушэрстве і гінекалогіі РНПЦ «Маці і дзіця» Алена Гашкевіч. У Салігорск для ацэнкі сітуацыі на месцы быў накіраваны намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч. У склад камісіі ўвайшлі спецыялісты РНПЦ «Маці і дзіця», акушэры-гінеколагі, неанатолагі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, прадстаўнікі кафедраў БДМУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
34
Абуральна
20
0
Вадзім/адказаць/
17.01.2024
Можа ёсьць зьвесткі колькім дактарам з той радзільні давялося ў яўропу зьехаць?
0
Амысловец/адказаць/
17.01.2024
Вангую вердыкт камісіі:
вірусная інфекцыя нявысветленай паталогіі (альбо нешта кшталту гэтага)

Альбо па простаму: твае дзіця знявечанае, але дзяржмедыцына невыінаватая

Мае спачуванні


0
Хейт/адказаць/
17.01.2024
Яна там нікому не патрэбная была - вельмі многа гадзін. Беларуская медыцына. Сам так 5 гадзін у калідоры больніцы ў Мінску акрываўлены сядзеў. Ніхто нічога рабіць не хацеў. 
Дзіця на жаль ўжо не выратуеш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031