Знайсці
17.01.2024 / 09:1510РусŁacБел

МЗС Расіі выдала руку Зяленскага за руку вайскоўца з татуіроўкай «Бога няма»

Афіцыйны акаўнт МЗС РФ у Х (былы Twitter) апублікаваў калаж з дзвюх фатаграфій, зробленых падчас сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і брытанскага прэм'ера Рышы Сунака з украінскімі вайскоўцамі.

Усе кадры сапраўдныя. Аднак у сваёй публікацыі МЗС РФ абвёў руку Зяленскага на плячы Сунака на адным фота і злучыў гэтую абводку з татуіраванай рукой ужо вайскоўца, які абдымае Сунака на другім фота. Тым самым МЗС РФ выдаў руку вайскоўца за руку Зяленскага. Прычым на другім фота сам Зяленскі адышоў і фатаграфуе сваіх візаві, звяртае ўвагу The Insider.

На руцэ вайскоўца відаць некалькі татуіровак, адна з іх — «Бога няма». МЗС РФ суправадзіў свой калаж з чырвонымі кружочкамі подпісам: «Карціна, якая каштуе тысячы слоў: «Бога няма», — абвяшчае татуіроўка. І сапраўды, для бязбожнага кіеўскага рэжыму, неанацыстаў і іх ваяўнічых заходніх спонсараў няма нічога святога. Адсюль піяр-хады на касцях, ганенні на праваслаўных, забойствы журналістаў і г.д.».

«Хлопцы, рукі працуюць не так», — падпісаў фэйк заснавальнік Bellingcat Эліёт Хігінс.

Калаж МЗС РФ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
37
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Вместо здравого смысла/адказаць/
17.01.2024
Лол, побрякушки и картинки на себе не рисую и не ношу. Я же не папуас.
1
Ёсік/адказаць/
17.01.2024
akalit, не патрэбна мне вашая лекцыя па рэлігіі, якая розьніца, дзе які і чый Бог, тутака пасыл расейцам, што ў Кіеве чэрці, нават, прэзідэнт Зяленскі адрокся ад Бога.
4
василёк/адказаць/
17.01.2024
а шо - 3я толькі і робіць шо сэлфямі ўсякімі занімаецца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031