Знайсці
16.01.2024 / 12:121РусŁacБел

Выйшла ўнікальная кніга, якую можна чытаць адначасова і злева направа, і справа налева

Гэта кніга Фелікса Баторына «Дзве мовы адной душы», што выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk.

Асаблівасць яе ў тым, што гэта дзве кнігі пад адной вокладкай. 

Адна чытаецца злева направа, іншая — справа налева. На беларускай і на ідышы, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Па словах каардынатара праекта Дзмітрыя Строцава, кнігу Фелікса Баторына рыхтавалі больш за паўгады. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы.

Фелікс Баторын (Хаймовіч) нарадзіўся ў 1948 годзе. Ён сын былога вязня Мінскага гета і партызана Барыса Хаймовіча. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
16.01.2024
а да гары нагамі?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031