Знайсці
11.01.2024 / 10:54РусŁacБел

ААН: Ва Украіне амаль за два гады вайны ўжо загінулі 10 200 мірных жыхароў

Звыш 19 300 цывільных асоб атрымалі раненні.

Брацкая магіла ў Бучы, 3 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP

Паводле звестак ААН, ва Украіне з пачатку расейскага ўзброенага ўварвання ў лютым 2022 года загінула ўжо больш за 10 200 загінулых мірных жыхароў. Толькі пасля ўзмацнення расійскіх паветраных удараў у канцы снежня 2023 года па ўсёй Украіне задакументавана гібель 125 цывільных асоб, яшчэ больш за 550 мірных жыхароў былі параненыя, паведаміла дырэктарка Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГБ) Эдэм Васорну ў сераду ў Нью-Ёрку, піша Deutsche Welle.

Васорну, выступаючы з дакладам на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН па вайне ва Украіне, таксама паведаміла, што амаль за два гады вайны звыш 19 300 цывільных асоб атрымалі раненні, а апошняя серыя расійскіх удараў з паветра выклікала маштабныя разбурэнні дамоў, школ, бальніц, сістэмы энергазабеспячэння і іншай важнай цывільных інфраструктуры.

ААН пастаянна падкрэслівае, што рэальная колькасць ахвяр вайны ва Украіне значна вышэйшая за задакументаваную.

Паводле даных Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў, з пачатку вайны каля 6,3 млн украінцаў збегла ў іншыя краіны. Большасць з іх — каля 5,9 млн — асела ў краінах Еўропы. У самой Украіне налічваецца яшчэ каля 3,7 млн перамешчаных асоб.

Чытайце таксама:

У выніку начной атакі па Украіне загінула 18 чалавек

ААН: Ва Украіне загінула не менш за 10 тысяч мірнага насельніцтва

Шайгу назваў лічбы страт украінцаў падчас контрнаступу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031