Знайсці
11.01.2024 / 09:122РусŁacБел

У Беларусі дазваляюць рэкламу алкаголю на тэлебачанні, але забараняюць рэкламу адукацыі і працы за мяжою

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца папраўкі ў заканадаўства аб рэкламе — закон аб зменах афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Закон змяшчае некаторыя паслабленні ў рэкламе. Так, павялічаны на гадзіну час для рэкламы піва, слабаалкагольных напіткаў, ігральных устаноў і азартных гульняў. Калі раней такія рэкламныя ролікі можна было трансляваць з 22 гадзіны, то цяпер з 21 гадзіны і, па-ранейшаму, да 7 гадзіны.

Закон цяпер дазваляе рэкламу алкаголю — у начны час, з 22 да 7 гадзіны. 

Разам з гэтым уводзіцца забарона на размяшчэнне рэкламы аб працаўладкаванні і навучанні па-за межамі Беларусі. За адным выключэннем — такую рэкламу можна будзе пабачыць на сайтах арганізацый і ІП, якія займаюцца дзейнасцю, звязанай з працаўладкаваннем па-за межамі Беларусі і аказваюць паслугі на накіраванні на навучанне за межамі краіны. 

З заўважнага таксама тое, што дакумент адмяняе забарону на размяшчэнне рэкламы на шкле цягнікоў метрапалітэна.

Большасць палажэнняў гэтага закона набудуць моц праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

У Беларусі забароняць рэкламаваць працу і вучобу за мяжой

Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі

Хавайся пад ложак. Да каго прыйдуць з праверкай у першым паўгоддзі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Гойда лядзь/адказаць/
11.01.2024
Вось і прыярытэты лукашызму - спаіць людзей, набіць сабе кішэні мільёнамі, каб адурманенае насельніцтва сядзела ціха і пакорліва ківала галовамі, выконваючы ўсе капрызы калгаснага ўзурпатара і яго крамлёўскага гаспадара, для якога лішніх 8 мільёнаў рабоў са знакам качэста і шлейфам рускага ўбогага міру, будуць очэнь кстаці для адпраўкі гарматным мясам гінуць за гнілую імперую. Бо на скрэпнай расіі каэфіцыент фертыльнасці падае ўсё пуцінскае кіраванне, бабы ўжо столькі не нараджаюць тамака, калі толькі прыезджыя з ісламскіх рэспубалік.
0
ААЭ чакаюць /адказаць/
11.01.2024
Коля за мяжою, а астатнім не паложана!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930