Знайсці
09.01.2024 / 18:255РусŁacБел

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

8 студзеня пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што месціцца ў Вільні, неўзабаве прызнаюць «экстрэмісцкай» арганізацыяй, заявіў прапагандыст Ігар Тур. У сувязі з гэтым рэктар ЕГУ Кшыштаф Рыбіньскі даў афіцыйны адказ адносна фінансавання ўніверсітэта і магчымым прызнанні студэнтаў ды выкладчыкаў «экстрэмістамі», піша «Новы час».

Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў, што вышэйшая навучальная ўстанова цалкам фінансава стабільная і нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўрасаюза на суму больш за 4 млн еўра. Спонсары гарантуюць забеспячэнне неперарыўнага функцыянавання ЕГУ ў будучыні.

«‎Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў», — адзначыў рэктар‎.

Рыбіньскі падкрэсліў, што любыя сцвярджэнні аб палітызацыі дзейнасці ўніверсітэта або абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях, з'яўляюцца недакладнай інфармацыяй, як і іншая хлусня ў выпуску прапагандыста Ігара Тура.

Чытайце таксама:

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
0
Вася/адказаць/
09.01.2024
А навошта спадар Рыбіньскі адказвае нейкаму [.....]? Што такое гэты тур? Горны казел? Дык няхай паскача, пакуль у тэлевізары сядзіць. Хлапцу і так неу́забаве у́ іншым месцы сядзець прыдзецца.
0
ЯНКА/адказаць/
09.01.2024
Кшыштаф: «Шыш вам!».
0
шыпшына/адказаць/
10.01.2024
Вася, таму што такія чуткі варта каментаваць для нас, беларускай супольнасьці, часткай якой ЕГУ зьяўляецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031