Знайсці
09.01.2024 / 13:405РусŁacБел

У некралогу расійскага прапаршчыка ўсплылі падрабязнасці працы ў Гомелі вайсковых медыкаў РФ у пачатку вайны

У Гомель камандзіравалі расійскіх вайсковых медыкаў з Пецярбурга і Масквы.

На некралог, апублікаваны адміністрацыяй Шчарбінаўскага раёна Краснадарскага краю, звярнуў увагу «Флагшток». Там згадвалася інфармацыя пра расійскую медустанову, якая працавала ў Гомелі ў пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны.

Медтэхніка РФ У Гомелі (архіўнае фота)

У некралогу ў памяць пра прапаршчыка Дзяніса Бурбоўскага, які праходзіў службу ў дэсантна-штурмавой роце на пасадзе фельчара, упершыню зафіксаваны назвы расійскіх медустановы і перыяд іх працы:

«19 лютага 2022 года быў прыкамандзіраваны да 442-га ваенна-клінічнага шпіталя горада Санкт-Пецярбурга, адкуль быў накіраваны ў камандзіроўку ў складзе ваенна-санітарнага цягніка № 1 для медыцынскага забеспячэння спецыяльнай ваеннай аперацыі, выконваў абавязкі аперацыйнага медбрата ў г.Гомель Рэспублікі Беларусь, дзе двойчы ўдзельнічаў у дзвюх санітарных эвакуацыях параненых з дастаўкай іх на базу Ваенна-медыцынскай акадэміі г. Санкт-Пецярбург.

Пасля другой транспарціроўкі параненых быў вернуты ў Рэспубліку Беларусь і працягнуў працу ў складзе медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння ім. Бурдэнкі, дзе прабыў да 14 мая 2022 года».

Такім чынам, у Гомелі працавалі спецыялісты як мінімум дзвюх ваенна-медыцынскіх устаноў: 442-га ваенна-клінічнага шпіталя горада Санкт-Пецярбурга і медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння, створанага на базе Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя ім. Бурдэнкі ў Маскве. Дастаўка ваенных медыкаў з Пецярбургскай установы ажыццяўлялася чыгуначным транспартам: ваенна-санітарным цягніком № 1.

Падрыхтоўка да медыцынскага суправаджэння вялася да пачатку буйнамаштабнага ўварвання і працягвалася пасля вывядзення групоўкі з поўначы Украіны да 14 мая 2022 года.

Пасля прапаршчыка накіравалі ў зону ваенных дзеянняў на ўсход Украіны, дзе ён і загінуў у пачатку 2023 года.

Стэнд з біяграфіяй прапаршчыка Дзяніса Бурбоўскага

У першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну многія медустановы Гомельшчыны былі аддадзеныя пад лячэнне параненых расійскіх вайскоўцаў. Ва ўсіх асноўных медыцынскіх установах тады былі вылучаныя цэлыя паверхі аддзяленняў для тэрміновых аперацый. Расійскіх вайскоўцаў лячылі не беларускія медыкі, але многія паслугі для беларусаў былі прыпыненыя праз адсутнасць у медустановах месцаў.

У Гомелі санітарны транспарт фіксаваўся каля Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны, там жа ў ангары быў арганізаваны часовы морг. Тады ж паступала інфармацыя аб выкарыстанні шпіталя інвалідаў ВАВ і Гомельскай абласной клінічнай бальніцы для патрэб арміі РФ.

Чытайце таксама:

Расійскі вайсковец згубіў у начным клубе Мазыра картку і праз гэта выдаў сваю ракетную часць

Карпянкоў з'явіўся на вучэннях з шаўронам ПВК «Вагнер»

Супрацьпаветраная абарона пад Мазыром у кастрычніку спрабавала збіць расійскі беспілотнік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
43
0
Ёсік/адказаць/
09.01.2024
Мы ганарымся. Чым вы ганарыцеся, што паехалі забіваць украінцаў? Але божухна мае добры гумар - пазабівалі забойцаў, хтосьці гніе ў зямельцы, на якую ляпу разьзявіў. А ты, прапаршчык, мог жыць, а зараз цябе чэрві жаруць.
0
Конский фельшар/адказаць/
09.01.2024
Это не секрет.Российских военных на санитарных машинах можно было наблюдать и в Минске.Машины были без номерных знвков ,но отличались от санитарного транспорта белорусских военных. Было это ,но сплыло куда-то...
0
Аматар/адказаць/
10.01.2024
Прапаршчык. Усё!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031