Знайсці
08.01.2024 / 13:33РусŁacБел

ЗША ўпершыню за 50 гадоў адправілі апарат на Месяц. Прычым зрабіла гэта прыватная кампанія

Месяцовую экспедыцыю арганізавалі канкурэнты Ілана Маска і яго SpaceX у справе прыватнага асваення космасу.

У панядзелак ЗША ўпершыню больш як за паўстагоддзя адправілі апарат на Месяц. Толькі цяпер гэта зрабіла не дзяржаўнае агенцтва НАСА, а прыватныя кампаніі, піша Бі-бі-сі.

Месяцовую экспедыцыю арганізавалі канкурэнты Ілана Маска і яго SpaceX у справе прыватнага асваення космасу. Цяжкая ракета Vulcan Centaur кампаніі United Launch Alliance павезла на месяц зонд Peregrine 1, зроблены кампаніяй Astrobotic Technology.

Ракета стартавала з мыса Канаверал у ЗША ў 07:18 па Грынвічы (02:18 па Усходнім стандартным часе) і, як чакаецца, прызямліцца на Месяц 23 лютага.

У маі, калі ўсё пойдзе па плане, на Месяц паляціць кітайскі месяцаход «Чан-6».

Улетку споўніцца 55 гадоў з моманту, калі чалавек упершыню апынуўся на Месяцы.

У лістападзе свой зонд-месяцаход VIPER плануе адправіць на Месяц і НАСА.

Нарэшце, дзесьці пасля лістапада НАСА збіраецца паслаць да спадарожніка Зямлі першы за 52 гады пілатаваны карабель.

Гэтую экспедыцыю назвалі «Артэміда-2» (Artemis II). Чатыры астранаўты на караблі Orion павінны будуць абляцець Месяц — але высаджваецца туды пакуль не плануецца.

Вянком жа праграмы «Артэміда» павінна стаць — ужо ў гэтым дзесяцігоддзі — стварэнне на Месяцы пастаяннай заселенай станцыі.

Кітай таксама разлічвае адправіць сваіх тайканаўтаў на Месяц да канца гэтага дзесяцігоддзя.

Чытайце таксама:

Індыя плануе даследаваць чорныя дзіркі — на арбіту выведзены спадарожнік XpoSat

НАСА апублікавала здымак «каляднай ялінкі» ў космасе

NASA перадала відэа з коцікам з глыбокага космасу пры дапамозе лазера

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера