Знайсці
08.01.2024 / 09:087РусŁacБел

Названыя самыя папулярныя імёны дзетак у Беларусі за мінулы год

Міхаіл і Сафія засталіся самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі ў 2023 годзе ў Беларусі, такую статыстыку прывялі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Ілюстрацыйнае фота

Таксама бацькі часта выбіралі для дзяўчатак імёны Ева, Ганна, Марыя і Аліса. Сярод імя для хлопчыкаў у топе былі Марк, Мацвей, Раман і Максім.

Характэрна, што і ў Расіі самымі папулярнымі імёнамі таксама сталі Міхаіл і Сафія.

Усяго ў першыя гадзіны новага 2024 года ў Беларусі нарадзіліся 32 дзіцяці — 21 дзяўчынка і 11 хлопчыкаў. Прычым у першую хвіліну 1 студзеня на свет у клінічным радзільным доме Мінскай вобласці на свет з'явіўся хлопчык, які стаў дзясятым дзіцем у сваёй сям'і з Вілейскага раёна.

Чытайце таксама:

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

Будуць судзіць трэнерку па плаванні, з-за недагляду якой загінула дзіця

У Гродне дзіця катаецца на сабачай запрэжцы ФОТА і ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
21
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
08.01.2024
Беларусы, а дзе Ясь, Кастусь, Алесь...?
2
Жвір/адказаць/
08.01.2024
Никита, літвінскіх імёнаў сапраўды няма. Міхáла во Міхаілам зрабілі... Юдзейскія падцягнуліся ў лідары, Маркі, Матфеі, Марыі, ды кашачыя - Сафіі, Алісы, Максімы...
08.01.2024
123, там, дзе жывуць беларусы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера