Знайсці
07.01.2024 / 16:551РусŁacБел

ЗША і Турцыя прыпыняюць выкарыстанне адной з мадэляў Boeing — у самалёта ў палёце сарвала аварыйныя дзверы

Інцыдэнт з Boeing 737 MAX 9 здарыўся 5 студзеня 2024 года. У самалёта авіякампаніі Alaska Airlines у палёце сарвала дзверы аварыйнага выхаду. Самалёт прызямліўся ў амерыканскім Портлэндзе праз 35 хвілін пасля ўзлёту. У ім былі 171 пасажыр і 6 членаў экіпажу. Паведамлялася, што ніхто не пацярпеў. 

У салоне самалёта, дзе выпалі аварыйныя дзверы. Скрын відэа з сацсетак

Цяпер Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША распарадзілася прыпыніць эксплуатацыю некаторых самалётаў гэтай мадэлі — у авіякампаніях ЗША і на тэрыторыі Штатаў.

Дапусціць да палётаў гэты Boeing могуць толькі пасля праверкі (федэральнае ўпраўленне выдала адпаведную дырэктыву). Мяркуецца, што гэта закране 171 самалёт у свеце. На праверку кожнага спатрэбіцца 4-8 гадзін.

Гэту дырэктыву прынялі і ў Еўрапейскім агенцтве бяспекі палётаў, паведамляе Reuters. Але трэба адзначыць, што еўрапейскія авіякампаніі не выкарыстоўваюць Boeing 737 MAX 9.

Турэцкая кампанія Turkish Airlines прыпыніла выкарыстанне пяці самалётаў гэтай мадэлі, каб праверыць іх.

Большасць Boeing 737 MAX 9 эксплуатуюць амерыканскія перавозчыкі United Airlines і Alaska Airlines — 79 і 65 адпаведна, прыводзіць лічбы Bloomberg.

Гэта не першы раз, калі прыпыняюць выкарыстанне дадзенай мадэлі самалёта. У 2018-м і 2019-м здарыліся дзве авіякатастрофы з удзелам гэтага Boeing (у Інданэзіі і Эфіопіі), у якіх агулам загінулі 346 чалавек.

Чытайце таксама:

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

«Казахстан не будзе рызыкаваць». Чаму казахі не пускаюць да сябе «Боінгі» з Беларусі

«Сувенір з Амстэрдама». На «Авіта» прадаецца кавалак збітага малайзійскага «Боінга» MH-17

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1
07.01.2024
Насамрэч сарвала не аварыйныя дзверы, а заглушку ў месцы, дзе аварыйныя дверы ўсталёўваюцца ў больш доўгай мадыфікацыі гэтага самалёту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930