Знайсці
07.01.2024 / 12:135РусŁacБел

Шарль Мішэль вырашыў датэрмінова пакінуць пасаду старшыні Еўрапейскай рады. Яго часова можа замяняць Віктар Орбан

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль паведаміў СМІ, што будзе балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на еўрапейскіх выбарах 2024 года. Пасады кіраўніка Еўрасавета і члена Еўрапарламента нельга сумяшчаць. 

 Шарль Мішэль. Скрыншот з відэа

«Калі мяне абяруць, я буду выконваць свае абавязкі старшыні Еўрапейскай рады датуль, пакуль не прыму прысягу ў якасці чальца Еўрапейскага парламента ў сярэдзіне ліпеня», — цытуе De Standaard словы Мішэля. 

Тэрмін паўнамоцтваў Мішэля ў якасці старшыні Еўрапейскай рады заканчваецца ў лістападзе 2024 года, а выбары ў Еўрапарламент пройдуць у ліпені. У сувязі з тым, што пасады кіраўніка Еўрасавета і члена Еўрапарламента нельга сумяшчаць, Мішэль, у выпадку абрання, пакіне сваю пасаду датэрмінова.

У сувязі з гэтым еўрапейскія лідары павінны будуць узгадніць яго пераемніка. Калі гэтага не атрымаецца своечасова зрабіць, то старшынства ў еўрапейскай Радзе часова пяройдзе да прэмʼер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, бо Венгрыя будзе старшынстваваць у Радзе ЕС з ліпеня 2024 года да снежня.

Чытайце таксама:

Пуцін павіншаваў з Новым годам толькі трох еўрапейскіх лідараў. І Лукашэнку

Чэшскі міністр назваў Орбана траянскім канём, які працуе на карысць Расіі

Шольц прапанаваў Орбану выйсці на каву, пакуль абмяркоўваецца шлях Украіны ў ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
07.01.2024
., цирка? А щас не хватает цирка? Или не цирк сейчас?
1
Зоотехник/адказаць/
07.01.2024
Высокооплачиваемый полезный идиот
07.01.2024
ром, са жвірам паразмаўляй, лукашыст.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031