Знайсці
04.01.2024 / 16:473РусŁacБел

Чаму польскі шахматыст не паціснуў руку толькі аднаму расійскаму суперніку? Бо той ездзіць на вайну і трэніруе адэпта Пуціна

Як ужо пісала «Наша Ніва», на чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах польскі шахматыст Ян-Кшыштаф Дуда адмовіўся паціснуць руку прадстаўніку Расіі Дзянісу Хісматуліну. Здавалася б, нічога дзіўнага. Пасля пачатку вайны многія спартсмены ігнаруюць расійскіх спартсменаў. Але Дуда на тым жа спаборніцтве паціскаў руку іншым расіянам. Чаму да Хісматуліна асаблівае стаўленне? На гэта ёсць некалькі прычын.

Ян-Кшыштаф Дуда (справа) і Дзяніс Хісматулін. Скрын відэа YouTube

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі шахмат Расіі (ФШР) Сяргей Смагін мяркуе, што Дуда адмовіўся паціскаць руку Хісматуліну з-за таго, што той дапамагае і секундуе Сяргею Каракіну — дыскваліфікаванаму расійскаму чэмпіёну.

Як распавёў сам Каракін, Хісматулін яго трэніруе шмат гадоў, і ў іх адна пазіцыя. Мужчыны разам ездзілі да расійскіх ваенных і перадавалі ім гуманітарную дапамогу.

Сяргей Каракін (на пярэднім плане) і Дзяніс Хісматулін ў Данецку. Скрын відэа: smotrim.ru/video/2587296

«Вельмі здорава, калі твой трэнер не толькі ў шахматах цябе падтрымлівае, але і ўвогуле, па жыцці ў вас нейкія аднолькавыя погляды», — заявіў Каракін.

У іншым сваім інтэрв'ю 33-гадовы Каракін распавядаў, што бывае на фронце прыблізна раз у месяц. А ў лістападзе машына з гуманітарнай дапамогай, за стырном якой ён знаходзіўся, трапіла ў сурʼёзнае ДТЗ у Херсонскай вобласці. У выніку адзін пасажыр сурʼёзна пашкодзіў спіну, а Каракін паламаў рэбры.

Каракін нарадзіўся ў 1990 годзе ў Сімферопалі, пасля развалу СССР атрымаў украінскае грамадзянства. Да 2009 шахматыст выступаў за зборную Украіны, але пасля пераехаў у Расію. За падтрымку вайны быў дыскваліфіканы Міжнароднай федэрацыяй шахмат. 

Сяргей Каракін таксама ўвайшоў у спіс давераных асобаў Уладзіміра Пуціна на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Як адзначыў сам шахматыст, гэта адбылося другі раз у яго жыцці. «Уладзімір Уладзіміравіч — лепш за ўсіх. Ён — адзіны, хто можа абʼяднаць усіх людзей», — адзначаў шахматыст і распавядаў, што збіраецца як давераная асоба Пуціна сустракацца з моладдзю ў рэгіёнах, каб «сваім прыкладам іх нейкім чынам натхняць на тое, каб мы разам развівалі Расію, нашу любімую краіну, і выступалі адзіным фронтам».

Чытайце яшчэ:

Польскі шахматыст адмовіўся паціснуць руку суперніку-расіяніну, які падтрымлівае расійскае ўварванне

«Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць». Раней беларуская, а цяпер расійская шахматыстка ўспомніла пра былую радзіму

Шахматист, которому собирали деньги на поездку на чемпионат мира, занял 88-е место

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
Вася/адказаць/
04.01.2024
сваім прыкладам іх нейкім чынам натхняць на тое, каб мы разам развалілі Расію - так лепей
05.01.2024
Вася, глядзi, не абсярыся.
05.01.2024
Вой, ідзі свае порткі змяні
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031