Знайсці
07.01.2024 / 16:5525РусŁacБел

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

За апошнія гады ў ютубе з'явілася шмат беларускіх праектаў, якія ўводзяць гледачоў з расійскай інфармацыйнай прасторы і спрабуюць зацікавіць беларускім парадкам дня. Свае ток-шоу, свае кулінарныя батлы, свае вечаровыя перадачы. «Наша Ніва» расказвае пра тое цікавае, што можна паглядзець. У гэтай частцы — каналы з інтэрв'ю.

ТОК | TALK

Кожныя два тыдні Наста Роўда з камандай прэзентуе відэагутаркі з вядомымі беларусамі. Сярод нядаўніх ролікаў — кранальнае інтэрв'ю з экс-палітзняволенай Вольгай Гарбуновай, філасофская размова з дызайнерам Уладзімірам Цэслерам, пазітыўная і нязломная БЧБ-нявеста і былы дыпламат Павел Слюнькін з цікавымі інсайдамі, назапашанымі ў кулуарах беларускай палітыкі. І канечне, лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Жыццё-маліна

Калі ў вас ёсць інтэрнэт, вы амаль дакладна ведаеце Мікіту Мелказёрава і яго праект з вялікімі і нярэдка рэзананснымі інтэрв'ю. Мікіта цяпер, бадай, самы вядомы беларускі інтэрв'юер. На яго канале ўжо амаль паўтары сотні відэагутарак, але Мелказёраў не збаўляе абароты: за апошнія месяцы ён пагутарыў, напрыклад, з экс-купалаўцам Міхасём Зуем, знакамітым беларускім комікам Яўгенам Смарыгіным і штурмавіком Палка Каліноўскага.

Перетрем с Халезиным

Рэжысёр Мікалай Халезін таксама вырашыў сустракацца з вядомымі беларусамі, але месца выбраў нестандартнае. Разам з гасцямі Халезін гатуе на кухні розныя стравы і адначасова гутарыць з імі пра жыццё. На кухні ў Мікалая ужо былі, сярод іншых, джазмен Канстанцін Гарачы з жонкай, баскетбалістка Кацярына Сныціна і пратэстанцкі пастар Зміцер Хведарук.

ЧестнОК

Праект спартовых журналістаў Сашы Івуліна і Яраслава Пісарэнкі. Ад першага — гутаркі з беларусамі, якімі варта ганарыцца: напрыклад, тут ёсць футбольная легенда Аляксандр Хацкевіч і пісьменнік Саша Філіпенка. Што да Пісарэнкі, ён хутка і проста раскрывае інфанагоды беларускага спорту. Звярніце ўвагу на архіў канала: там, напрыклад, футбольнае рэаліці «А Саша выйдзе?».

Максимально

Праект для тых, каму ў гэтым свеце не хапае гендарнай разнастайнасці, ды і плюралізму меркаванняў. Блогер Максім Паршута знаходзіць цікавых беларусак з розных сфераў (ад кіно да адвакатуры і праўладных кабінетаў) і гутарыць з імі — адкрыеце для сябе шмат нечакана цікавых суразмоўцаў.

Беларуская мечта

«Марым, як зменіцца Беларусь», — анансуецца ў апісанні на канале. Пра гэта вядучая Каця Раецкая і размаўляе з гасцямі. Так, з выкладчыкам Сяргеем Альшэўскім абмяркоўвае адукацыю, з аналітыкам Паўлам Данэйкам — эканоміку, з рэжысёрам Мікалаем Халезіным — тэатр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
2
Кілер троляў/адказаць/
07.01.2024
Б, клавішы купі, троль лукашысцкі
07.01.2024
Кілер троляў, а ты когда мозги включишь?))  что-то вы все такие злобные брр
0
Вадя/адказаць/
07.01.2024
С такой модерацией мало охотников сюда что-то писать.Плохие вы люди ,мелкие и подлые
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031