Знайсці
01.01.2024 / 16:151РусŁacБел

Першая версія вобразу Мікі Мауса перастала ахоўвацца аўтарскім правам

З 1 студзеня 2024 года ранняя версія Мікі Мауса з кароткаметражнага мультфільма «Параходзік Вілі» стала грамадскім здабыткам. Цяпер выкарыстоўваць вобраз гэтага персанажа могуць усе ахвотныя. Гэта ж тычыцца і сяброўкі Мікі Мауса Міні, якая таксама прысутнічае ў гэтай карціне.

Амерыканскі закон аб аўтарскіх правах, які апошні раз абнаўляўся ў 1998 годзе, захоўвае аўтарскую манаполію на вобраз персанажаў на працягу 95 гадоў. Акурат цяпер яны прамінулі, а таму дыснееўская кампанія перастала прэтэндаваць на гэтыя абліччы герояў.

Цяпер вобразы мышанятаў могуць выкарыстоўваць усе ахвотныя, хоць прадстаўнікі кампаніі адзначылі, што ўсё адно будуць сачыць за тым, як людзі гэта робяць.

Стужка, якая выйшла ў 1928 годзе і была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі.

Варта адзначыць, што ўсе больш новыя варыяцыі вобразу героя па-ранейшаму застаюцца абароненымі аўтарскім правам.

Чытайце таксама:

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

Памерла мастачка вядомых мультфільмаў «Жыў-быў пёс», «Віні-пух», «Канікулы ў Прастаквашыне»

На кінафестывалі «Лістапад» паказалі зняты ў Татарстане мультфільм на верш Янкі Купалы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Bhagawan/адказаць/
02.01.2024
I hetym užo karystajucca
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031