Знайсці
29.12.2023 / 19:291РусŁacБел

З новага года істотна падаражэюць цыгарэты

Асобныя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з першага дня 2024 года, вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі.

Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com

Падаражэнне будзе вельмі істотным, паколькі з 1 студзеня павышаюцца акцызныя стаўкі на тытунёвыя вырабы. Гэта прадугледжвае новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2024 года.

Цыгарэты марак «Мінск», «Магнат», «Фэст», «Прэм'ер», Dove, Credo, NZ, Portal, Rigins, якія выпускаюцца на фабрыцы «Нёман», падаражэюць на 30-40 капеек. Некаторыя віды Pall Mall, Rothmans гэтага ж вытворцы вырастуць у цане на 30 капеек.

Цыгарэты, якія вырабляюцца на фабрыцы «Тытунь-Інвест», падымуцца ў цане на 15-30 капеек. Больш за ўсё падаражэюць такія брэнды, як Kalipso, MAC, Lucky Strike. «Карона» розных відаў стане даражэйшай на 15-25 капеек, «Форт» — на 25, Richmond — на 15-20 капеек, Camel — на 5.

Кампанія «Інтэр Табака» сярод іншага павысіць кошт марак Dove, Red Bor на 40-45 капеек.

«Беларусьгандаль» падыме цэны на некаторыя віды імпартаваных у Беларусь цыгарэт Rothmans на 30 капеек, а таксама на Chapman — «плюс» 20 капеек.

Акрамя таго, у студзені ў продажы з'явіцца новая марка — ESSE. Адзін пачак будзе каштаваць 6,8-6,9 рубля.

Чытайце таксама:

Новая Зеландыя адменіць пажыццёвую забарону на курэнне для маладых людзей. Уся праблема з напаўненнем бюджэту

Цыгарэты Курта Кабэйна прададуць на аўкцыёне

Вучоныя высветлілі, што курэнне электронных цыгарэт памяншае яечкі ў мужчын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Паліце зёлкі/адказаць/
29.12.2023
Беларусы, хто не падтрымлівае ўлады, не павінны паліць цыгарэты, бо ўсе яны належаць дырэктару саўгаса. Першыя спонсары сілавікоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031