Знайсці
28.12.2023 / 13:481РусŁacБел

«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк

Радаснай навіною падзяліўся ў фэйсбуку муж берасцейскай актывісткі Андрэй Шарэнда. «Як сапраўдны цуд на Каляды прабілася паштоўка ад Паліны», — напісаў ён.

«Мае любыя Славамір і Стах! Гэта мама, якая гвалтоўна знікла з вашага жыцця тры гады таму. Стала туманнаю плямаю, як піша хто-ніхто. Але вы ўвесь час перад маімі вачыма, на рэдкіх фота, якія прарываюцца да мяне праз усе перашкоды. Бачу, як вы выраслі. Кожны дзень гляджу на вашыя здымкі і мару ўбачыць увачавідкі, абняць, прытуліць. Хлопцы! Я віншую тату і вас з Раством! Сустрэньце яго годна!

Добра адпачыць на вакацыях! Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!

Мама, XII. 2023», — гаворыцца ў віншавальнай паштоўцы.

Берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два з паловай гады калоніі. Але летам 2022 года на волю яна не выйшла. Спачатку ёй далі год па артыкуле 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёлета жанчыну зноў не вызвалілі, а далі яшчэ год па тым жа артыкуле.

У 2023 годзе Паліна Шарэнда-Панасюк стала пераможцай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
28.12.2023
Лукашэнка і ўсе твае памагатыя, якія ўчора абдымалі маладзіц дурненькіх, якія па ТБ і радыё хлусяць - вы пачвары, так зьдзеквацца з беларускі, з маці дзетак, толькі за тое, што яна казала праўду. Адкажыце вы ўсе за гэты трэш, сц.ць будуць на вашыя магілы, а не кветкі несьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031