Знайсці
27.12.2023 / 16:2525РусŁacБел

«Нават яго дзеці былі за». Халезін распавёў, як Лукашэнку прапаноўвалі пакінуць краіну пад гарантыі

Драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін згадаў на «Белсаце», як у 2020 годзе з Лукашэнкам спрабавалі весці перамовы.

Мікалай Халезін. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Гаварылі ў тым ліку пра вызваленне палітвязняў.

«Нават Ангела Меркель званіла яму. Ён не падняў трубкі. Мы прапаноўвалі варыянт адлёту. Быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Нават яго дзеці былі за гэта», —

распавёў Халезін, але не ўдакладніў, адкуль яму гэта вядома.

«Не магу сказаць. Гэта пытанне бяспекі людзей», — коратка пракаментаваў драматург.

Разважаючы, што можна зрабіць для вызвалення палітзняволеных, Халезін заўважыў, што цяпер гэта пытанне звязана з адхіленнем Лукашэнкі ад улады.

«Стаўкі занадта высокія. Ён не будзе выпускаць палітзняволеных», — заўважыў драматург.

Чытайце яшчэ:

Імунітэт, ахова, заробак, вызваленне ад падаткаў. Апублікаваны пералік гарантый для экс-прэзідэнтаў Беларусі

Халезін: Або Лукашэнка сыходзіць, або санкцыйная пятля зацягваецца. Сектаральныя санкцыі ЗША чакаюцца восенню

Халезін: Нейкі пацук прыбраў з санкцыйнага спісу ЕС усе суб’екты, якія б нанеслі ўдар па Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
13
Сумна
5
Абуральна
17
0
нуда (/адказаць/
27.12.2023
Хороший белорус, нуда (tochka па-беласку) ледзь не пераблытала абаіх
что у дедушкі (у Х.) за прычоска? і што за кохта? у каго адабраў? у бабушкі?
0
гаагаа/адказаць/
27.12.2023
Ага, лицо истинно белоусской няшности
0
Мельпамэна Ігнатаўна/адказаць/
27.12.2023
Падкажыце хто з набліжаных да Халезіна, каб ён змяніў урэшце сваю фрызуру. Камічна стары выглядае. Ці ён гэтак рогі хавае ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031