Знайсці
23.12.2023 / 17:079РусŁacБел

У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры

Тэлеканалу «Белсат» стала вядома пра затрыманне супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры ў Браславе. У дамах быў праведзены ператрус, затрыманая дырэктарка ўстановы.

Выстава «Калядныя ўзоры», якая праводзілася ў музеі ў 2022 годзе. Фота: braslav-star.by

Затрыманне адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музеі 22 снежня.

Паводле інфармацыі «Белсата», уначы ў чацвер у дамы да супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры прыйшоў АМАП. Сярод затрыманых — загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, яе муж, а таксама іншыя супрацоўнікі ўстановы.

У дамах усіх супрацоўнікаў быў праведзены «старанны ператрус», падчас якога знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама канфіскавалі стары дакумент з пячаткай, на якой выяўленая «Пагоня».

Некаторых супрацоўнікаў ужо адпусцілі, некаторыя, уключна з дырэктаркай, дасюль знаходзяцца ў міліцыі.

Прычыны затрымання не паведамляюцца.

У праграме выставы «Калядныя ўзоры» значыліся батлейка «Цар Ірад», майстар-класы, выстава вінтажных навагодніх цацак. Паведамляецца, што на выставу прыйшло шмат людзей, таму яе было вырашана не адмяняць, нягледзячы на тое, што супрацоўнікаў музея не было на месцы.

Чытайце таксама:

Паведамляецца пра затрыманні на фестывалі кіно ў мінскім кінаклубе

У Гомелі асудзілі жанчыну, якая выклала ў тыктоку відэа інцыдэнту з супрацоўнікам ДАІ і сваёй дачкой

Магілёўцу Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
31
0
Ясненька /адказаць/
23.12.2023
Губазік вырашыў падарваць турыстычную сферу Беларусі. Потым міністэрства турызму будзе ліць кракадзілавы слёзы, што не хапае экскурсаводаў і супрацоўнікаў музеяў. А турыстам няма чаго будзе паказаць у Беларусі.
0
Нпеп/адказаць/
23.12.2023
Д яблы разгойдваюцца перад Божым Нараджэннем.
0
Kniaz´ VKL /адказаць/
24.12.2023
знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі.


usio kab xanu makovii spadavalasia, naszy xaluj na  usio hatovyja kab va uladzie zastaca ....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031