Знайсці
23.12.2023 / 20:4221РусŁacБел

«Трэнер нядаўна вярнуўся з Данбаса, наш пацан». Дзе і з кім трэніруюцца Лебедзева, Ланская і іншыя лукашысты

Пра тое, што Рыгор Азаронак ходзіць займацца ў залу Gym24 (каля «Белай Вежы» ў Мінску), грамадскасць даведалася, калі сілавікі затрымалі хлопца, які напісаў у твітары «Фу, са мной у трэнажорцы Азаронак». «Наша Ніва» паглядзела, дзе яшчэ аматары спорту могуць сутыкнуцца з ярымі прыхільнікамі рэжыму.

Алена Ланская

Скрыншот сторыс Алены Ланской

Адна з любімых артыстак Лукашэнкі хваліцца ў сторыс тым, што кожны вечар праводзіць у трэнажорнай залі. Надзеўшы фірмовы касцюм Nike, спявачка ідзе на трэніроўку ў нятанны OLYMPIA GYM&SPA на вуліцы Ратамскай у Мінску.

Акрамя самой залы з прэміяльнымі італьянскімі трэнажорамі, там ёсць 25-метровы басейн і спа. Разавае наведванне (калі браць і трэнажорку, і басейн са спа) каштуе 80 рублёў.

Ксенія Лебедзева

Фота з інстаграму Ксеніі Лебедзевай

Лебедзева займаецца MMA. У каментарыях Ксенія сцвярджае, што гэта патрэбна ёй для таго, каб мець магчымасць абараніцца, калі спатрэбіцца.

Трэнера прапагандыстка абрала такога, які цалкам падзяляе яе погляды. Не без гонару жанчына піша, што ён нядаўна вярнуўся з Данбасу: «Наш пацан». Займаецца з Ксеніяй Антон Рыбчонак, які звычайна праводзіць трэніроўкі ў спартыўным клубе Empire MMA.

У інстаграме Антон пра сябе піша: «найбольш небяспечны таўстун на планеце Зямля». Перыядычна хваліцца тым, што ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны. Сцвярджае, што развозіць гуманітарны груз Аляксея Талая. Сярод хэштэгаў, якія выкарыстоўвае трэнер — #заОрду, #оркидобра, #идитенах*йсосвоейДемократией.

Дарэчы, некаторыя з падпісчыкаў Ксеніі абурыліся тым відам актыўнасці, які яна абрала. І пішуць ёй у каментарыях, што трэнер быццам бы робіць з прапагандысткі мужыка: «Дзяўчыне не вельмі пасуе быць моцнай, злой і ісці да канца. У сямейным жыцці гэта можа не лепшым чынам адгукнуцца». Двойчы разведзеная Лебедзева, якая скрала сэрца літоўскага юрыста Мантаса Данелюса (яго ў Літве абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі), не пагаджаецца: «Ну дык у жанчын спектр інтарэсаў не абмяжоўваецца сямейным жыццём, мне здаецца, ён шырэйшы. Дакладней, я пра гэта ведаю».

Таксама Лебедзева ранкамі ходзіць займацца ў фітнэс-клуб «Адрэналін».

Сёстры Груздзевы

Фота з інстаграму сясцёр Груздзевых

Валянціна і Аляксандра Груздзевы толькі нядаўна задумаліся пра тое, каб пачаць займацца ў трэнажорнай зале.

Жанчыны даведаліся, што ў Гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе, куды яны возяць на заняткі дзяцей, ёсць і трэнажорка. Заўсёдніцы праўладных мерапрыемстваў адразу прыйшлі ў захапленне: «Велізарныя столі, суперсучасныя трэнажоры! Шчырыя і вельмі добрыя людзі ў самой зале!» Але больш за ўсё іх уразіў кошт заняткаў — 8 рублёў. Было б, канешне, дзіўна, калі б у такім выпадку яны не знайшлі, каму сказаць дзякуй: «Дзякуй вялікі нашаму прэзідэнту, што робіць такія дэмакратычныя цэны і клапоціцца пра здароўе нацыі!»

На тое, як Груздзевы здзекаваліся з трэнажораў, людзям са слабымі нервамі лепей не глядзець.

Марыя Багатыр

Фота з інстаграму Марыі Багатыр

Пазнавальнасць раптоўна звалілася на спартыўную каментатарку Белтэлерадыёкампаніі ў 2021 годзе. Тады Марыя Багатыр паехала асвятляць Алімпіяду ў Токіа, дзе больш за ўсё яе ўразіў туалет з падагрэвам. Над словамі «Мне здаецца, гэты туалет разумнейшы за мяне. Я вам сур'ёзна кажу» байнэт яшчэ доўга жартаваў.

Цяпер на сайце БТ пазначана, што Марыя Багатыр вядзе перадачу «Хакей для ўсіх». Яна ўдзельнічае ў розных праўладных мерапрыемствах — напрыклад, у чэмпіянаце па колцы дроў сярод журналістаў. Таксама Марыя неяк вяла цырымонію закрыцця сезона для аматарскай хакейнай каманды Дзмітрыя Лукашэнкі.

Фітнэсам Марыя Багатыр займаецца ў трэнажорнай зале пад кіраўніцтвам персанальнай трэнеркі Алесі Забалоцец.

Кацярына Забянько

Фота з інстаграму Кацярыны Забянько

Кацярына Забянько шмат гадоў працуе на СТБ — амаль з пачатку з’яўлення тэлеканала.

Пра тое, як рэжым цэніць уклад Кацярыны ў прапаганду, лепш за ўсё сведчыць той факт, што ў 2021 годзе Лукашэнка аб'явіў ёй падзяку «за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны». Трэба адзначыць, што сярод іншых людзей, якія тады атрымалі гэтую ўзнагароду, былі такія прапагандысты, як Андрэй Мукавозчык, Ігар Тур, Яўген Пуставой і Ксенія Лебедзева.

У вольны час Кацярыне падабаецца плаваць у басейне ФОЦ імя Машэрава.

Чытайце таксама:

«Чорная архідэя» прапаганды. Гісторыя Ксеніі Лебедзевай

Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўных прапагандыстаў. Азаронак атрымаў медаль «За адвагу»

Прапагандысты накалолі дроў. Якія сякеры і бензапілы яны выкарыстоўвалі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
26
0
Абменны фонд/адказаць/
24.12.2023
Булале, ну ты і тупой
0
Сымон/адказаць/
25.12.2023
Вэхляж, калі вы займаецеся палітычнай дзейнасцю, а на радзіме хунта з рукамі па локаць у крыві беларусаў і украінцаў наважвае вас сталінскімі выракамі, прэсуе вашых сваякоў, адбірае маёмасць, а яе спецслужбы пагражаюць вам фізычнай ліквідацыяй - прыярытэты крыху змяняюцца. Але асобам кшталту Азаронка ды Лебядзевай здароўе яшчэ спатрэбіцца, таму няхай трымаюцца healthy lifestyle.
0
Непонятка/адказаць/
26.12.2023
Сымон, ха, поэтому нужно быть толстым???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031