Знайсці
22.12.2023 / 13:1328РусŁacБел

Азаронак напісаў ліст Сталіну: «Пакланюся табе. Вышэй за цябе толькі Бог»

У сваім лісце прапагандыст не толькі ўсхваляе дыктатара, але і праводзіць паралелі з сучаснай Беларуссю.

Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Ліст да Сталіна Азаронак надрукаваў у «Мінскай праўдзе». У ім ён звяртаецца да свайго куміра на «ты», бо лічыць, што такі зварот — знак «вялікай павагі і амаль жадання пазнаць Цябе і тваю эпоху», якая, як сцвярджае прапагандыст, «пераследуе яго ўсё жыццё».

Па словах Азаронка, Сталін для яго — Цар, Імператар, Уладар паловы свету, які ўспрымаў сябе як прарока, цалкам адмовіўся ад сябе, добра знаў чалавечую прыроду, усяму знаў цану і ведаў, што ўсе тыя, хто вакол, здрадзяць і аплююць.

Прапагандыст абараняе свайго куміра ад абвінавачванняў у жорсткасці і тыраніі. Па яго словах, Сталін здолеў падняцца на самую вяршыню на хвалі страшэннай смуты, перайграўшы сваіх энергічных і шалёных саратнікаў дзякуючы сваёй незаўважнасці і спакою.

Азаронак параўноўвае часы Сталіна з сітуацыяй у сённяшняй Беларусі. На гэтым ён будуе сваё сцвярджэнне ў праваце дыктатара:

«У нас развяліся і дыверсанты, і шпіёны, і шкоднікі, і сабатажнікі, і інтэлігенцыя павяла сябе так, як ты гаварыў. І ўсё гэта нізкапаклонства бачым. Ты ва ўсім меў рацыю».

Усё, што ні рабіў Сталін, для Азаронка напоўнена вялікай мудрасцю і дальнабачнасцю. Яго кумір «адгадаў усе даты», згарнуў НЭП і «павёў народ па пустыні калектывізацыі», «уступіў у схватку з усім кантынентам» і выйграў вайну. Не забыўся прапагандыст і пра атамную бомбу, дзякуючы якой «мы і цяпер жывыя».

Азаронак захапляецца Сталіным, які «стаў уладыкам паловы свету — ад Берліна да Пекіна», якая потым абрынулася.

І сёння Украіна, якую, па словах прапагандыста, Сталін «як немаўля песціў на сваёй хворай руцэ, стала пачварай». А вось у Беларусі — «ёсць твая Лінія» і бюст.

«Я пакланюся табе, Правадыр. Я абвяргаю ўсе паклёпы на цябе. Вышэй за цябе толькі Пан Бог… Судзіць цябе толькі Пану. Магчыма, ты працягваеш з ім спрэчку. Але дакладна — у раі», — заяўляе Азаронак у канцы свайго ліста.

Чытайце яшчэ:

У Азаронка і Лазуткіна спыталі, ці стане Беларусь часткай Расіі. Адказ і логіка нечаканыя

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

Азаронак знайшоў свой стыль — гэтае адзенне добра адлюстроўвае сутнасць прапаганды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
55
Ха-ха
35
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
16
0
Твой Йося/адказаць/
23.12.2023
Вітаю, Грыша! Хутка мы сустрэнемся, а пакуль не сумуй, дасылаю квіток на канцэрт майго цезкі Кабзона, абавязкова наведай яго, не пашкадуеш.
0
Вышэй за бога/адказаць/
25.12.2023
Але ёсць яшчэ тый, хто вышэй за бога...
0
Янка/адказаць/
25.12.2023
Якія часы - такія і куміры...,  дастаткова просто зняць яго з бюджэтага фінансавання. Я і іншых упартых прыхільнікаў дзяржзмрокабесся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031