Знайсці
21.12.2023 / 14:2215РусŁacБел

Лукашэнка цяпер не проста хрыпіць, а наогул страціў голас ВІДЭА

Ягоная прэс-служба абжартавала гэта тым, што грошы любяць цішыню. А нарада была наконт цэн.

Сёння Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду наконт цэн. Ён адразу паведаміў, што будзе гаварыць шэптам, але адкладаць нараду няма куды.

Ён сказаў, што калі ўраду больш за год таму было даручана заняцца гэтай праблемай, размова не ішла аб замарожванні або нават стрымліванні цэн.

«Гаворка ішла аб рэгуляванні цэнаўтварэння. Дзесьці стрымлівалі. Дзесьці цэны падрасталі. Эканоміку не падманеш, — сказаў ён. — Мы цудоўна разумеем, што калі замарозіць цану там, дзе яе нельга замарозіць, — заўтра знікне тавар, ніхто ў нас са стратамі працаваць не будзе».

Цяпер Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з 1 студзеня павінна быць дакладная, зразумелая сістэма рэгулявання цэн. Яе падрабязнасці невядомыя. 

Між тым 6 кастрычніка Лукашэнка выпусціў дырэктыву менавіта аб поўнай замарозцы цэн у Беларусі. Цяпер з 714 арганізацый гандлю, якія ўлічваюцца Белстатам, 137 апынуліся стратнымі за 10 месяцаў гэтага года.

19 снежня на нарадзе Лукашэнка таксама хрыпеў і выглядаў хваравіта. 

Прэсавая служба Лукашэнкі нічога не паведамляе пра яго здароўе. Пагаршэнне яго стану беларусы могуць толькі бачыць.

У маі 2023 года палітык захварэў і знік на пяць дзён. 9 Мая на парадзе ў Маскве на яго руцэ заўважылі бінт. Лукашэнка не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Увечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. 

Толькі 15 мая Лукашэнку паказалі народу — ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота БелТА ён выглядаў васковай фігурай.

Пазней палітык сказаў, што ў яго быў адэнавірус. І дадаў, што паміраць не збіраецца і «мучыцца вы са мной будзеце доўга».

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Мінску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыжанне ў аб'ектыў не трапляла. Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хваробаў або эмацыйнага напружання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Добры/адказаць/
21.12.2023
Дай Бог цуда
0
Кажан/адказаць/
22.12.2023
Імбір, хай пан пье каву, гарбату, колу, а піва яно й безалькагольнае нават мае алькаголь.
0
Жвір/адказаць/
22.12.2023
Кажан, ну, дык пры зьмене ладу жыцьця імклівыя віражы рабіць не рэкамендуецца, трэба павольна ўваходзіць у паварот, інакш можна і перакуліцца. :) Каву ды гарбату я й раней піў, а колу піць ня буду... Знайшоў я нейк падкову ў гразі на шашы. Падобна, што страціў яе колісь нейкі конь-цяжкавагавік, буйная ў памерах, цікавай канструкцыі, з укляпанымі ў яе рамбічнымі шыпамі, ды іншымі прыкметамі ручной кавальскай выпрацоўкі. Шаша старая, цяпер малакарыстаная, далей яна ўвогуле будзе ледзьве праглядвацца, калі зьверне ў лес. Раней яна злучала хутары, таму зьвілістая, і выводзіла да шляху на сталіцу, кілометраў за 100 на Поўнач ад самога места. То бок, некалі людзі выпраўлялі ёю важкія абозы з таварамі да гарадзкіх рынкаў, і цягнулі тыя абозы адмысловыя коні. Гэта лёгка разумеецца, падкова старажытная. Карацей, пачысьціў я падкову ад насохлай гразі, а іржа засталася, і не дае яна ўбачыць усе навароты, прынамсі тыя шыпы выглядалі, як няроўнасьці нейкія на паверхні. І вось цяпер галоўнае(!). Паклаў я знаходку ў абрэз плястыкавага слоіка, заліў той колай (дзеці потым на мяне крыўдавалі), і пакінуў ля плоту на ноч. Раніцою падкова была чыстая, яна не зьзяла ў промнях сонца, але іржы не было, тая захавалася крыху толькі ў розных насечках, ды абапал дробных дэталяў, аднак, пасьля дадатковай апрацоўкі раст ремуверам (ну, вадкасьць такая, у павеці на палічцы знайшоў), яна адкрыла мне ўсе свае таямніцы, і выглядае цяпер ня горш за сярэднявечны рыцарскі панцыр, што ў музэі тут выстаўлены !... Ну, вось бадай і ўсё, што трэба ведаць пра кока колу тую ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031