Знайсці
15.12.2023 / 07:465РусŁacБел

Венгрыя заблакавала дапамогу ЕС Украіне на 50 мільярдаў еўра

«Вынікі начной змены: вета на дадатковыя грошы Украіне», — напісаў у ноч на пятніцу ў сетцы Х прэм'ер-міністр Віктар Орбан.

Віктар Орбан. Фота: Omar Havana / AP

Венгрыя заблакавала на саміце Еўрасаюза рашэнне аб выдзяленні Украіне эканамічнай дапамогі ў памеры 50 мільярдаў еўра, піша Бі-бі-сі.

Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль пацвердзіў, што лідары краін ЕС не змаглі дамовіцца аб уключэнні дапамогі Украіне ў бюджэтны план Еўрасаюза.

Паводле слоў Мішэля, супраць гэтага выступіла адна краіна. Ён яе не назваў, але больш ніхто не робіць сакрэту з таго, што гэта Венгрыя. Паводле слоў Мішэля, лідары краін ЕС вернуцца да гэтага пытання ў пачатку наступнага года.

«Я не хачу ўдавацца ў падрабязнасці, бо я хачу папрацаваць з калегамі найбліжэйшымі днямі, найбліжэйшымі тыднямі, каб падрыхтаваць саміт, які адбудзецца налета, у пачатку наступнага года», — цытуе старшыню Еўрапейскай рады агенцтва AFP.

Прыкладна пра тое ж напісаў у Х і Віктар Орбан. «Мы вернемся да гэтага пытання на Еўрапейскай радзе налета, калі як след падрыхтуемся», — паведаміў венгерскі прэм'ер.

Акрамя 54 млрд эканамічнай дапамогі, Еўрасаюз мае намер закласці ў бюджэт і 24 млрд на вайсковую дапамогу Украіне. Пра тое, што будзе з гэтай апошняй сумай, еўрапейскія лідары на саміце пакуль не паведамілі.

У чацвер, у першы дзень саміту Еўрасаюза, лідары краін ЕС вырашылі афіцыйна пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС Украіны (а таксама Малдовы), і Венгрыя на чале з Орбанам не стала гэтаму перашкаджаць, хоць венгерскі прэм'ер і працягнуў казаць, што Украіна не гатовая да пачатку перамоваў.

Орбан даўно варагуе з Украінай, абвінавачваючы яе ў прыгнёце венгерскай меншасці. Акрамя таго, Орбан даўно варагуе і з Бруселем, а цяпер спрабуе пры дапамозе ўкраінскага рычага дамагчыся размарозкі долі Венгрыі памерам 30 млрд еўра ў асігнаваннях з агульнага катла ЕС.

Еўракамісія замарозіла гэтыя грошы, абвінаваціўшы Венгрыю ў парушэнні прынцыпу вяршэнства закона, а больш канкрэтна — ва ўшчамленні незалежнасці суддзяў.

Орбан і сябры яго ўрада рэгулярна выступаюць і супраць санкцый у дачыненні да Расіі, а пасля таго, як яна напала на Украіну, сталі казаць пра бессэнсоўнасць ваеннай дапамогі ўкраінцам.

Праўда, выступаючы на публіцы супраць санкцый ЕС, Венгрыя з 2014 ціха і нязменна галасуе за падаўжэнне ўжо ўведзеных і ўвядзенне новых. Выключэнне склала толькі эмбарга на расійскую нафту, уведзенае год таму: тут Будапешт не саступіў і дамогся для сябе адтэрміноўкі.

Чытайце таксама:

Рада ЕС вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў Еўрасаюз

Венгрыя назвала ўмову для зняцця вета на €50 мільярдаў для дапамогі Украіне

Прэзідэнт Еўрарады скароціць візіт у Пекін з-за пагроз Орбана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28
15.12.2023
А это не так уж и плохо. Мож в ЕС наконец-то раздуплятся и пустят в ход 300 лярдов заблокированных российских средств. Призывы к этому всё чаще звучат на Западе. Главное начать... уверен, эти 300 млрд это не всё, что можно конфисковать у рашки. Нечего деньги из собственных бюджетов тянуть, россия начала - россия должна платить.
11
Агафон/адказаць/
15.12.2023
Усе думаў, што мне нагадвае сітуацыя ў ЕС. Дык гэта ж Рэч Паспалітая перад падзеламі. І зноў вушы Расеі тырчаць, якая адцяпае новыя тэрыторыі. Венгрыя відаць пітае ілюзію, што ёй Закарпацце аддадуць. Падзел ужо пачаўся. Беларусь ужо Расеі злілі.
10
Зенон/адказаць/
15.12.2023
С учетом уровня коррупции в Украине,решение правильное
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031