Знайсці
14.12.2023 / 17:4211РусŁacБел

Ціханоўская выступіла ў літоўскім Сейме па пытаннях ДНЖ і «ліцвінізму»

Святлана Ціханоўская 14 снежня выступіла перад Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма, падняўшы праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы. 

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская заклікала дэпутатаў падтрымаць у Сейме закон аб працягу тэрміну дзеяння дазволаў на жыхарства для беларусаў да трох гадоў. Таксама яна папрасіла працягваць выдаваць беларусам ДНЖ і не ўраўноўваць іх з расіянамі ў абмежаваннях.

Асобна было закранута пытанне бяспекі і пагрозы для Літвы з боку беларускіх і расійскіх спецслужб, а таксама тэмы «ліцвінізму», якая пашыраецца ў літоўскіх медыя.

У выніку Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб працягу ДНЖ да трох гадоў, але рашэнне павінна прайсці праз Сейм. Таксама дамовіліся зрабіць супольную заяву па «ліцвінізму».

Чытайце таксама:

Радаслаў Сікорскі падзякаваў Ціханоўскай за віншаванне і назваў яе прэзідэнтам

Што будзе з ГУБАЗіКам, беларускай мовай і калі выбары? Дэмсілы агучылі план дзеянняў пасля змены ўлады

Як у Беларусі могуць адбыцца перамены? Апазіцыя разглядае чатыры варыянты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Што хаваем ад народа?/адказаць/
15.12.2023
А чаму вы не пішаце, ШТО КАЗАЛА Ціханоўская наконт "ліцьвінізму"? А? Дык што яна лье ў вушы літоўцам? Чаму нам пра гэта не кажа?
0
Летувізм бязглуздай/адказаць/
15.12.2023
Нельга гэта цярпець. У знак пратэста вырашыў вярнуць летувісам УСЕ кнігі, надрукаваныя ў ВКЛ на літоўскай мове.
1
Эннхен/адказаць/
15.12.2023
На днях Тихановская благодарила литовцев. Хех. Наивная.
Рассказываю: еду я так на днях из РБ в Польшу через Друскеники. На маршрутном микроавтобусе. Прохожу сторону РБ минут за 10. На литовской стороне с девяти утра до 10 вечера стоим на границе. Литовцы пропускают ОДНУ машину в ЧАС. И еще: чтобы еще более поиздеваться, вход в здание закрыт и в туалет можно пойти только в поставленный биотуалет на улице с явно отсутствующим антисептиком. Потому что вонь там уровня - сразу понимаешь для чего это было сделано.
А ведь Друскеники это тоже как и Ковно и Вильно... Но вы же трусы писать про это.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031