Знайсці
08.12.2023 / 08:3621РусŁacБел

32 гады таму перастаў існаваць СССР. Беларусь канчаткова стала незалежнай

8 снежня 1991 года ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя знакамітыя Белавежскія пагадненні.

Ад Украіны подпісы паставілі прэм'ер Вітольд Фокін і прэзідэнт Леанід Краўчук, ад Беларусі старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і прэм'ер Вячаслаў Кебіч, ад Расіі прэзідэнт Барыс Ельцын і дзяржсакратар Генадзь Бурбуліс

Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны, Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69-годдзя (30 снежня 1922).

«Перш за ўсё, да распаду СССР прывяло тое, што гэта была турма народаў. Улада ў СССР прагнала са сваіх тэрыторый і кінула ў бязлюдныя рэгіёны Казахстана і Узбекістана дзесяць народаў. Другая прычына, па якой распаўся СССР, — усе рэспублікі і шэраг аўтаномій прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Не падтрымаць гэтыя пачынанні было нельга», — казаў два гады таму Станіслаў Шушкевіч у 30-я ўгодкі пагадненняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Нацдэм/адказаць/
08.12.2023
Грамадзянін БССР, паглядзім хто каго, краснапузый
0
бабруйчанін/адказаць/
09.12.2023
Грамадзянін БССР, ...У школе гісторыю вучыл ці " праходзіл"?? Ты падоьныя у " чарзе" на знішченне наступный.Чаму?? Ні забыуся на Родную мову карыстаешся і гєта " подазрітельно" Як 100 год таму дзе н і было ні знайшлі кулакоу ..знайшлі " падкулачнікау
0
бабруйчанін/адказаць/
09.12.2023
Нажаль ні было нацыанальна аэрэнтаванай єліты бюракраціі ні у сілавых ворганах амаль нідзе і у 91 і у 94 96 2020....Толькі бєсєсєраускія ' інтєлігєнты паусюль у якіх сонейка узыходзіла і заходзіла на усходзе." Мара жыцця трапіць на Масква. Той жа Шушкевіч да канца з " піітєтам" адносілся да Ельціна... Як зараз у іньшых умовах у іньшы бок " эуразвяз ната" ..нашае усе Ні разумеюць праз і праз 30 год спачатку у сваей хаце прыбраць патрэбна Шлях да наты эуразвяза дзля Беларусі беларусау . Гєта Шлях самурая Шлях Усе Мєта Нішто...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031