Знайсці
08.12.2023 / 09:506РусŁacБел

Як доўга трэба збіраць на кватэру ў нас і ў іншых краінах Еўропы — Беларусь на адным узроўні з Польшчай

Самыя дарагія кватэры ў Нарвегіі, але купіць іх там найлягчэй.

Апошняя справаздача Deloitte Property Index 2023 паказвае, што найменей даступнай еўрапейскай краінай з пункту гледжання кошту набыцця ўласнага жылля з'яўляецца Славакія. На набыццё кватэры ў 70 кв. м славаку неабходна 14,1 гадавой зарплаты брута (да вылічэння падаткаў). Чэхі па гэтым паказчыку займаюць другое месца. Яны павінны адкласці каля 13,3 гадавога заробку брута, а сербы — 11,8.

У Нідэрландах, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Румыніі і Італіі сума, неабходная для набыцця такой кватэры, эквівалентная 6-8 гадавым заробкам брута, а ў Славеніі і Даніі — ад 5 да 6.

Лепш за ўсё сітуацыя выглядае ў Нарвегіі і Бельгіі. Нарвежцу неабходна адкладваць прыкладна 4,7 сваіх гадавых заробкаў да выліку падаткаў, а бельгійцам толькі 4,3.

Мы дадалі да гэтых звестак даныя па Беларусі за трэці квартал 2023 года.

Па звестках Белстата, кошт квадратнага метра жылля ў Беларусі ў трэцім квартале 2023 года склаў 2873 рублі, што па курсе на 1 кастрычніка раўнялася 829 еўра.

Такім чынам, на кватэру ў 70 квадратаў пры сярэднім заробку 560 еўра сярэднестатыстычнаму беларусу трэба збіраць 8,6 года.

Падобная сітуацыя і ў сталіцы. Мінчанін са сваім «брудным» сярэднім заробкам 751 еўра і сярэднім кошце квадратнага метра ў сталіцы 4029 рублёў (1163 еўра) павінен збіраць на кватэру 9 гадоў.

Такім чынам беларусы знаходзяцца ў падобным становішчы з харватамі (9 гадоў), баснійцамі (8,2) і палякамі (8,1).

Калі глядзець на кошт квадратнага метра, то тут Беларусь з 829 еўра за квадрат па-за ўсякай канкурэнцыяй. А вось з іншых краін самая нізкая цана квадратнага метра ў 2022 годзе — 1237 еўра за квадрат — была ў Босніі і Герцагавіне. Наступныя месцы занялі Грэцыя (1330 еўра), Румынія (1417 еўра), Партугалія (1723 еўра), Сербія (1785 еўра) і Славенія з вынікам 1927 еўра за квадратны метр.

Сярэдні кошт квадратгага метра жылля ў краінах Еўропы. Крыніца: Deloitte Property Index 2023

Самыя дарагія кватэры ў 2022 годзе былі ў Аўстрыі (4925 еўра / кв. м) і Германіі (4800 еўра / кв. м). Не нашмат адсталі Францыя (4639 еўра / кв. м) і Нарвегія, дзе за квадратны метр даводзілася плаціць 4204 еўра.

Чытайце яшчэ:

Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

«Кватэры каштавалі ад 4 тысяч еўра». Мінчукі купілі жыллё ў стогадовым доме ля Балтыйскага мора і паказалі, які зрабілі рамонт

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
6
08.12.2023
Кекс,2 процента было два года назад, теперь везде около 5, но так да, наличкой целиком никто не покупает

https://ycharts.com/indicators/poland_long_term_interest_rates
0
Казік/адказаць/
08.12.2023
Жестокая природа , жыллёвы фонд таксама знішчаецца
0
Казік/адказаць/
08.12.2023
Кекс, слушна кажаш. Пералічыць бы гэтыя слупкі з улікам жыллёвага мінімуму, які будзе патрачаны з заробку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031