Знайсці
26.11.2023 / 00:052РусŁacБел

Чаму не варта выкідваць агаркі свечак

Воск ці парафін могуць вельмі нават прыдацца. Сабралі для вас некалькі спосабаў, як яны могуць быць карыснымі.

Фота: Anastasiia Krivenok / Getty Images

На пачатку прапануем спосабы выкарыстання, якія не патрабуюць вялікіх намаганняў, а вось карысць ад іх будзе адчувальнай.

Замена наканечніка ў шнурках

Калі металічныя ці пластыкавыя наканечнікі шнуркоў зламаліся ці знасіліся, не спяшайце купляць новыя. Проста макніце канцы ў расплаўлены воск (ці парафін) і затым пальцамі прыдайце патрэбную форму.

Прыемны пах у пакоі

Калі ў вас абгаркі араматызаваных свечак, то змясціце іх у цяжкую шклянку і пастаўце на радыятар. Воск пачне паступова размякчацца, а пакой — напаўняцца прыемнымі пахамі.

Прыбіранне драпін на паверхні з дрэва

Стары агарак нейтральнага колеру ад свечкі дапаможа прыбраць драпіну з паверхні мэблі. Для гэтага проста трыце ім пашкоджанае месца да той пары, пакуль парафін ці воск не запоўніць паглыбленне.

Сродак для заціркі швоў пліткі

Парафін ад свечак можа перадухіліць з'яўленне цвілі ў ванным пакоі. Спачатку старанна ачысціце швы, а затым запоўніце ўсе прамежкі парафінам.

Калі ж вам падабаецца нешта зрабіць уласнымі рукамі, то вось некалькі падказак

На пачатку вам трэба будзе растапіць воск (парафін). Для гэтага пажадана яго здрабніць. Добра для гэтага падыходзіць тарка. Затым здробненая маса ссыпаецца ў бляшанку, якая ставіцца ў каструлю на вадзяную баню.

Як толькі воск растопіцца, то бляшанку вымаюць (паклапаціўшыся аб тым, каб не апячы рукі!) і пераліваюць у формачкі. Такі чынам можна зрабіць:

Новыя свечкі

Для надання формы можна, напрыклад, выкарыстаць формачкі для замарожвання лёду ці для мафінаў. А ў якасці кнота падыдзе кавалак тоўстай баваўнянай ніткі.

Калі ў вас сабралася шмат абгаркаў, то можна зрабіць большую свечку. А ў якасці формы выкарыстаць шклянку. Пры жаданні ў воск (парафін) можна дадаць спецыі (лепш за ўсё гваздзіку ці аніс) а таксама эфірнае масла.

Распальвальнікі агню

Для тых, хто любіць пікнікі на прыродзе, рэкамендуем зрабіць распальвальнікі агню. У якасці формы добра падыдзе пустая каробка яд яек. У кожную адтуліну можна пакласці шчэпкі, стружку ці дробна нарэзаную паперу. Таксама ў цэнтр кожнай ячэйкі змяшчаецца кнот. Затым заліваецца расплаўлены воск (ці парафін). Пакуль ён не зацвярдзее, можна дадаць сасновую шышку.

Сачыце за тым, каб частка кноту засталася над паверхняй. Пасля таго, як воск зацвярдзее, нажніцамі разрэжце каробку па форме ячэек.

Араматызаваныя мяшэчкі

Калі вы любіце выкарыстоўваць араматызаваныя свечкі, то можна пераплавіць агаркі, даць зацвярдзець, затым парэзаць на кавалачкі, якія змясціць у невялічкі мяшэчак і пакласці, напрыклад, у шафу ці камоду з адзеннем ці нават у салон аўтамабіля.

Пячатка на лісце

Для ўсіх рамантыкаў і аматараў творчага падыходу рэшткі воску ад свечак могуць быць пераўтвораны ў прыгожыя пячаткі на канверце, які змяшчае, напрыклад, запрашэнне на вяселле. Для гэтага на канверт у месцы закрыцця выліваецца прыкладна сталовая лыжка расплаўленага воску і прыдушваецца коркам ад віна ці тыльным бокам лыжкі.

Чытайце яшчэ:

Не выкідайце абгортку ад масла: вось што можна з ёй зрабіць

Не выкідайце лупіны бананаў — для іх ёсць добрае прымяненне

Пяць спосабаў выкарыстаць лішнюю кававую гушчу

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
1
рамантыкі /адказаць/
26.11.2023
а яшчэ можна зрабіць "вечную свечку", калі часта няма электрычнасці, як ва Украіне - https://www.youtube.com/watch?v=R3KOQw7OLEI
26.11.2023
Парафінавые сьвечкі не набывайце і выкідайце. З іх той "прыемны пах" - чыстая хімічная атрута ў вашым паветры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031