Знайсці
24.11.2023 / 17:577РусŁacБел

Пашынян абвінаваціў Расію ў непастаўцы зброі

«Ёсць такая праблема», заявіў прэм'ер-міністр Нікол Пашынян, адказваючы на відэапытанні грамадзян у жывым эфіры, закрануўшы пытанне, што Арменія заплаціла Расіі мільёны даляраў за ўзбраенне, але не атрымала яго, як і не атрымала назад грошы, піша news.am.

Нікол Пашынян. Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах Пашыняна, вядуцца абмеркаванні аб тым, якімі механізмамі можна вырашыць гэтую праблему.

«Напрыклад, адным з варыянтаў можа быць скарачэнне доўгу Рэспубліцы Арменія ў памеры гэтай сумы. Гэта не адзіны варыянт. Але РФ сама мае патрэбу ва ўзбраенні, і мы тут настроены на працу, і гэтыя абмеркаванні, спадзяюся, прывядуць да канкрэтных вынікаў», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

І раней улады Арменіі неаднаразова заяўлялі, што Расія не паставіла ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі паводле кантракта, у рамках якога былі пералічаныя і сродкі. Дакладнай сумы афіцыйна не называлі, па адных даных гаворка ідзе пра $250 млн, па іншых — каля $400 млн. Сам жа доўг Арменіі перад Расіяй складае 10 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне

Арменія можа закрыць расійскую вайсковую базу — Пашынян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
чарадзей /адказаць/
24.11.2023
Григорий, думаю, у дзейнай сітуацыі яны проста хочуць спісаць як мага больш даўгоў.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
24.11.2023
гетаўт

Как?Уже 75?Недавно же было с пеной у рта все 140!
0
Владислав/адказаць/
25.11.2023
Григорий, Нармальныя жаданні. Кожны хоча, каб не ваяваць.
Інакш навошта такія аксюмароны, як АДKБ або расея ў СБ ААН. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031