Знайсці
22.11.2023 / 11:375РусŁacБел

Блогер-мільённік з Беларусі Улад Бумага стаў тэлевядучым на расійскім канале

Ён будзе весці вялікае шоу на адным з расійскіх тэлеканалаў. Пра гэта на прэзентацыі новага сезону распавялі на СТС, піша Blizko.by.

«Новым тварам канала стаў блогер Улад Бумага, які дэбютуе ў ролі тэлевядучага. Ён будзе весці вялікае шоу, і, магчыма, нават не адно», — сказалі на тэлеканале.

Улад Бумага — 27-гадовы блогер, спявак, стваральнік і ўладальнік ютуб-каналаў «А4» і «А5», інстаблогер. Адзін з самых папулярных відэаблогераў рускамоўнага сегменту ютуба і самы папулярны там беларус.

Нядаўна ў сваім тэлеграм-канале Улад Бумага прыводзіў лічбы праглядаў: «Афіцыйна: 25 мільярдаў праглядаў на канале А4!». На блогера падпісана больш за 40 млн чалавек.

Чытайце таксама:

У Беларусі можа з'явіцца прафесія «блогер»

Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?

Блогер Улад Бумага адкрыў сетку піцэрый у Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8
2
Олег /адказаць/
22.11.2023
mikola, а ты?
0
Влад А4/А5/туалетная/адказаць/
22.11.2023
mikola, шаноўная Нацыянальная акадэмія навук, таварыш Гусакоў! Перапрашыце, калі ласка, ваш бот mikola новай версіяй айчыннага штучнага інтэлекту, калі такая маецца. Бо гэта ўжо нейкая ганьба.  
22.11.2023
ради прикола надо глянуть в ютубе что за оно....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031