Знайсці
18.11.2023 / 17:126РусŁacБел

Ракета Starship Ілана Маска зноў узарвалася пасля тэставага запуску

Праз некалькі хвілін пасля запуску з касмадрома ў штаце Тэхас дзве прыступкі ракеты, як і планавалася, падзяліліся. Неўзабаве пасля гэтага ніжняя прыступка ракеты, якая павінна была прызямліцца ў Мексіканскі заліў, узарвалася.

Верхняя прыступка некаторы час працягвала ляцець, аднак затым у SpaceX паведамілі, што яна таксама ўзарвалася. Гэта ўжо не першая тэставая спроба запуску ракеты Starship: аналагічныя выпрабаванні ў красавіку праваліліся. У SpaceX заявілі, што гэты запуск быў больш паспяховым за папярэдні ў дзясяткі разоў, паведамляе Bild.

Мільярдэр Ілан Маск хоча выкарыстоўваць Starship для таго, каб даставіць людзей на Месяц, а пасля — і на Марс.

Касмічны карабель мае рэкордныя характарыстыкі: яго вышыня складае 120 метраў, у ім можа размясціцца да 100 чалавек. Па планах Маска, Starship у будучыні зможа перавозіць да 150 тон карыснага грузу на Марс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1
14
Интересный/адказаць/
18.11.2023
Если б российская то уже сотню баянов порвали бы и хором песни спявали, а тут только робко вякнули и приуныли….
18.11.2023
Ні ú паліт6іку, ні ú мапаграфію, ні ú ракет6і... Але грошаú сікстільярд. Некага нагадваюць такія Маскі.
1
Владислав/адказаць/
18.11.2023
Можа здарыцца так, што кубінцы зловяць Starship ля свайго берага і пачнуць прадаваць сувеніры амерыканцам. Трэба разьвіваць камэрцыйную жылку пасьля такой доўгай сацыялістычнай паўзы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930